wd wp Пошук:

Хімкі

Хімкі (руск.: Химки) — горад (з 1939) абласнога падпарадкавання ў Маскоўскай вобласці Расіі.

Хімкі — трэці па насельніцтву падмаскоўны горад.

Горад размешчаны на беразе канала імя Масквы. Хімкі непасрэдна прымыкаюць з паўночнага захаду да Масквы, то ёсць мяжа праходзіць па Маскоўскай кальцавой аўтамабільнай дарозе, а таксама з захаду, поўначы і усходу апярэзвае эксклаўныя маскоўскія раёны Куркіна і Малжаніноўскі.

Хімкі — адзіны населены пункт, які ўваходзіць у склад гарадской акругі Хімкі[4], у Хімках размешчана адміністрацыя гарадской акругі.

Гісторыя

Паселішча было закладзена 13 лістапада 1851 года, калі была адчынена станцыя Пецярбурска-Маскоўскай чыгункі Хімская (зараз станцыя Хімкі), а пры ёй паўстала прыстанцыйнае мястэчка. Цягнікі стаялі на станцыі ўсяго 10 хвілін[5]. Станцыя была першай ад Масквы; яна была аднесеная да 4 класу, і паводле штацу ёй належылі касір, начальнік станцыі і ягоны памочнік і адзін жандар. На станцыі былі пабудаваныя драўляныя платформы, «гасцёўна» (вакзал), чыгуначная будка і жылы дом для чыгуначнікаў. У 1869 годзе ў мястэчку Хімская станцыя стала пражывалі 39 чалавек, галоўным чынам чыгуначныя рабочыя і служачыя. Ад станцыі да Пецярбурскай шашы праз лес была праведзена дарога — Царская алея (цяпер Маскоўская вуліца), якая да пачатку XX стагоддзя была брукавана.

У 1907 годзе станцыйнае мястэчка налічвала ўжо 47 двароў. У ім пабудавалі пошту, тэлеграф, прыватную аптэку, дзве каланіяльныя крамы, карчму, рэстарацыю з кегельбанам. Агульнае насельніцтва, з навакольнымі вёскамі і дачамі, складала 1,5 тысячы чалавек; летам насельніцтва за кошт дачнікаў налічвала каля 5 тысячаў чалавек.

Гандаль

У 2000 годзе ў горадзе адчынілася першая ў Расіі крама найбуйнейшага ў свеце мэблевага рытэйлера ІКЕА, які пасля стаў часткай гандлёвага комплексу МЕГА. Да 2005 года Хімкінскі комплекс МЕГА з’яўляўся найбуйнейшым на той момант гандлёвым цэнтрам Расіі і уключаў у сябе гіпермаркет французскай гандлёвай сеткі Ашан, будаўнічы супермаркет OBI, крамы сетак Калінка-Стокман, М-Відэа і дзясяткі іншых крамаў і прадпрыемстваў абслугоўвання.

Спорт

У Хімках маецца футбольны клуб «Хімкі».

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. http://www.admhimki.ru/istoriya/istoriya-goroda/
  2. Закон Московской области от 27.04.2012 N 42/2012-ОЗ “О внесении изменений в Закон Московской области “О статусе и границе городского округа Химки” (принят постановлением Мособлдумы от 19.04.2012 N 19/13-П)
  3. http://www.msko.gks.ru/wps/wcm/connect/rosstat_ts/msko/ru/cd0080004085a458b2c9fb4d45abe5e4 Праверана 29 сакавіка 2017.
  4. Устав городского окурга Химки Архівавана 24 верасня 2011.
  5. А. В. Белов. «Дачные поселения и пригороды на территории Московской губернии в конце XIX — начале XX века» // Вестник Московского Государственного Областного Университета, серия «История и политические науки», № 1, М., 2007, стр. 113—114

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be