Целяшоўскі сельсавет (Гомельскі раён)
Целяшо́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Целяшы.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Задораўскага і Рудня-Целяшоўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уваравіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Гомельскага раёна. 19 чэрвеня 2008 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Цярэніцкага сельсавета[1].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 13 населеных пунктаў: вёскі Задораўка, Рудня Целяшоўская, Целяшы, пасёлкі Жытоўля, Іванькаў, Калінаўка, Курганы, Малінаўка, Мікольск, Мураўчы, Пераход, Фашчаўка і Яўстратаўка.
Зноскі
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 19 июня 2008 г. № 147 Об упразднении Глыбоцкого, Телешевского сельсоветов и изменении границ Марковичского, Тереничского сельсоветов Гомельского района Архівавана 15 студзеня 2021.
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Гомельскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Уваравіцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2008 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.