Гомельскі раён
Го́мельскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскай вобласці. Утвораны 8 снежня 1926 года ў складзе Гомельскай акругі БССР. З 20 лютага 1938 года ў Гомельскай вобласці.
Геаграфія
Паверхня тэрыторыі пераважна нізінная, большая частка знаходзіцца ў межах Гомельскага Палесся, паўночна-заходняя частка — у межах Чачэрскай раўніны (паводле фізіка-геаграфічнага раянавання Беларусі). Агульны ўклон з поўначы на поўдзень. 93 % тэрыторыі знаходзіцца на вышыні 120—140 метраў над узроўнем мора. Найвышэйшы пункт — 160 м над узроўнем мора (на ўсходзе ад вёскі Зябраўка), ніжэйшы — 111 метраў (урэз ракі Сож). Карысныя выкапні: 52 радовішчы торфу з агульнымі запасамі 9,52 млн т, буйнейшыя з якіх Вадапой, Кабылянскае, Жэрабна-Конскае балота; 2 радовішчы глін: Будышчанскае і Яромінскае 1-е; 4 радовішчы пяску: Будышчанскае, Асаўцоўскае, Гадычаўскае і Яромінскае.
Сярэдняя тэмпература ў студзені −6,9 градусаў, у ліпені +18,8 градусаў. Ападкаў 590 мм за год. Вегетацыяны перыяд 193 сутак.
Асноўная рака — Сож (цячэ з паўночнага ўсходу на поўдзень) з левымі прытокамі Іпуць з Хорапуццю, Цяруха з Грабаўкай, Уць, Нямыльня з Быкаўкай і правымі Узой з Іволькай. Гушчыня рачной сеткі 0,35 км/км². Даўжыня меліярацыйнай сеткі 6,5 тыс. км, у тым ліку адрэгуляваных водапрыёмнікаў 82 км, магістральных і падводных каналаў 679 км, рэгулюючых 601 км, закрытай сеткі (дрэнажа) 3,24 тыс. кв. км. (1991). Глебы сельгасугоддзяў (%) дзярнова-падзолістыя 33,1, дзярнова-падзолістыя забалочаныя 27,5, пойменныя (алювіяльныя) 14,8, дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя 13,4, тарфяна-балотныя 11,2; па грануламетрычным складзе (%): пясчаныя 40,8, сугліністыя 24,8, супясчаныя 23,2, тарфяныя 11,2. Сярэдні бал банітэту 34, на асобных участках ад 22 да 57. Пад лесам 35 % тэрыторыі раёна. Сасновыя лясы займаюць 70 %, бярозавыя 10 %, дубовыя 10 %, чорнаальховыя 6,4 %, асінавыя 2,3 %.
У Гомельскім раёне знаходзіцца курорт рэспубліканскага значэння — Чонкі.
У ландшафтным дачыненні большая частка раёна знаходзіцца ў межах Палескай ландшафтнай правінцыі (Дняпроўска-Сожскі ландшафтны раён), паўночная частка — у межах Перадпалескай правінцыі (Бесядска-Сожскі ландшафтны раён). Асноўныя тыпы ландшафтаў: алювіяльна-тэрасіраваныя, марэнна-зандравыя і другасна-марэнныя.
Гісторыя
Раён утвораны 8 снежня 1926 года падчас другога ўзбуйнення БССР у складзе Гомельскай акругі. Цэнтр — горад Гомель. У склад раёна ўключаны 22 сельсаветы: Валатоўскі, Галавінскі, Давыдаўскі, Данілавіцкі, Заліпскі, Замосцеўскі, Касцюкоўскі, Красненскі, Лапацінскі, Ляшчынецкі, Мільчанскі (Старамільчанскі), Новамільчанскі, Пакалюбіцкі, Прудкоўскі, Прыбарскі, Пыханскі, Раманавіцкі, Улукаўскі, Урыцкі, Хутарскі, Ціценскі, Яромінскі. 4 жніўня 1927 года да раёна далучана 18 сельсаветаў скасаванага Дзятлавіцкага раёна: Бабовіцкі, Баршчоўскі, Белабярэжскі, Дзятлавіцкі (Старадзятлавіцкі), Жаробінскі, Іванаўскі, Карналінскі, Макееўскі, Міхалькоўскі, Навадзятлавіцкі, Новацярэшкавіцкі, Рудня-Марымонаўскі, Скіткоўскі, Случмільчанскі, Студзёнагуцкі, Цярухскі, Цярэшкавіцкі (Старацярэшкавіцкі), Шарпілаўскі; 6 сельсаветаў скасаванага Добрушскага раёна: Вадапойскі, Жгуна-Будскі, Жгунскі, Ларышчаўскі, Навакрупецкі, Старакрупецкі; 14 сельсаветаў скасаванага Насовіцкага раёна: Антонаўскі, Грабаўскі, Дуянаўскі, Запрудоўскі, Зябраўскі, Кантакузаўскі, Клімаўскі, Лагуноўскі, Насовіцкі, Прыбыткаўскі, Пясочна-Будскі, Рудня-Прыбыткаўскі, Старасельскі, Хутаранскі. 30 снежня 1927 года ў выніку рэарганізацыі і ўзбуйнення сельсаветаў Гомельскай акругі замест 58 сельсаветаў у раёне зацверджаны 31 сельсавет: Бабовіцкі, Баршчоўскі, Грабаўскі, Давыдаўскі, Данілавіцкі, Дзятлавіцкі (Старадзятлавіцкі), Жаробінскі, Жгуна-Будскі нацыянальны рускі, Жгунскі, Зябраўскі, Карналінскі, Касцюкоўскі, Клімаўскі, Мільчанскі (Страмільчанскі), Міхалькоўскі нацыянальны рускі, Насовіцкі, Пакалюбіцкі, Прудкоўскі, Прыбарскі, Прыбыткаўскі, Пясочна-Будскі, Раманавіцкі, Рудня-Марымонаўскі, Сеўрукоўскі, Улукаўскі, Урыцкі, Ціценскі, Цярухскі, Цярэшкавіцкі (Старацярэшкавіцкі), Шарпілаўскі, Яромінскі. Адначасова скасаваны Навакрупецкі і Старакрупецкі сельсаветы — іх тэрыторыя перададзена Церахоўскаму раёну і ўключана ва ўтвораны Крупецкі сельсавет. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падначаленні БССР. 10 лютага 1931 года раён скасаваны: Бабовіцкі, Давыдаўскі, Дзятлавіцкі, Жаробінскі, Жгуна-Будскі нацыянальны рускі, Жгунскі, Зябраўскі, Карналінскі, Касцюкоўскі, Клімаўскі, Мільчанскі (Старамільчанскі), Міхалькоўскі нацыянальны рускі, Пакалюбіцкі, Прудкоўскі, Прыбарскі, Прыбыткаўскі, Раманавіцкі, Сеўрукоўскі, Улукаўскі, Урыцкі, Ціценскі, Цярэшкавіцкі (Старацярэшкавіцкі), Яромінскі сельсаветы ўключаны ў гарадскую рысу горада Гомель; Данілавіцкі сельсавет перададзены Веткаўскаму раёну; Грабаўскі, Насовіцкі, Пясочна-Будскі, Цярухскі сельсаветы — Церахоўскаму раёну; Рудня-Марымонаўскі і Шарпілаўскі сельсаветы — Лоеўскаму раёну, Баршчоўскі сельсавет — Рэчыцкаму раёну.
27 ліпеня 1937 года Гомельскі раён утвораны зноў, у яго склад уключаны рабочы пасёлак Касцюкоўка і 20 сельсаветаў: Бабовіцкі, Давыдаўскі, Дзятлавіцкі, Жаробінскі, Зябраўскі, Карналінскі, Клімаўскі, Мільчанскі, Міхалькоўскі, Пакалюбіцкі, Прудкоўскі, Прыбарскі, Прыбыткаўскі, Раманавіцкі, Сеўрукоўскі, Улукаўскі, Урыцкі, Ціценскі, Цярэшкавіцкі, Яромінскі, якія былі вылучаны з гарадской рысы Гомеля. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Гомельскай вобласці. 20 красавіка 1939 года Жаробінскі сельсавет перайменаваны ў Чкалаўскі. 30 красавіка 1948 года Ціценскі сельсавет перайменаваны ў Красненскі. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Бабовіцкі, Клімаўскі, Мільчанскі, Прудкоўскі сельсаветы, Карналінскі сельсавет перайменаваны ў Васілеўскі. 8 красавіка 1957 года да раёна далучаны Студзёнагуцкі сельсавет Церахоўскага раёна. 16 мая 1957 года скасаваны Міхалькоўскі сельсавет. 23 мая 1959 года скасаваны Раманавіцкі сельсавет. 17 красавіка 1962 года да раёна далучаны Аздзелінскі, Старабеліцкі, Целяшоўскі, Цярэніцкі сельсаветы і рабочы пасёлак Бальшавік скасаванага Уваравіцкага раёна, 25 снежня 1962 года — горад Ветка, Акшынкаўскі, Беседскі, Вяліканямкоўскі, Данілавіцкі, Калінінскі, Маланямкоўскі, Навілаўскі, Неглюбскі, Новаграмыцкі, Прыснянскі, Радужскі, Рэчкаўскі, Свяцілавіцкі, Стаўбунскі, Хальчанскі, Хізоўскі, Шарсцінскі, Яноўскі сельсаветы скасаванага Веткаўскага раёна, 15 студзеня 1964 года — Рудня-Марымонаўскі і Шарпілаўскі сельсаветы Рэчыцкага раёна. 6 студзеня 1965 года горад Ветка, Акшынкаўскі, Беседскі, Вяліканямкоўскі, Данілавіцкі, Калінінскі, Маланямкоўскі, Навілаўскі, Неглюбскі, Новаграмыцкі, Прыснянскі, Радужскі, Рэчкаўскі, Свяцілавіцкі, Стаўбунскі, Хальчанскі, Хізоўскі, Шарсцінскі, Яноўскі сельсаветы перададзены адноўленаму Веткаўскаму раёну. 18 студзеня 1965 года да раёна далучаны Глыбоцкі, Грабаўскі (акрамя пасёлка Кавалёў), Маркавіцкі, Пракопаўскі сельсаветы Добрушскага раёна. 3 верасня 1965 года Чкалаўскі сельсавет перайменаваны ў Бабовіцкі, Васілеўскі сельсавет — у Даўгалескі. 11 студзеня 1973 года Студзёнагуцкі сельсавет перайменаваны ў Цярухскі. 20 верасня 1983 года Пракопаўскі сельсавет перайменаваны ў Чарацянскі, 28 красавіка 1988 года Сеўрукоўскі сельсавет — у Чонкаўскі. 26 верасня 2006 года скасаваны Дзятлавіцкі і Старабеліцкі сельсаветы[3], 21 чэрвеня 2007 года — Давыдаўскі сельсавет[4]. 12 лістапада 2013 года Бальшавіцкі пассавет рэарганізаваны ў Бальшавіцкі сельсавет[5].
Насельніцтва
На 1 студзеня 2005 года налічвалася 188 сельскіх населеных пунктаў з агульнай колькасцю сельскага насельніцтва 71445 чалавек (без Гомеля), у тым ліку 12106 — да 15 гадоў, 42902 — ад 16 гадоў да пенсійнага ўзросту, 16437 — старэйшага за працаздольны ўзросту. Колькасць гаспадарак — 26759. У межах раёна 25 сельскіх саветаў (у дужках падаецца колькасць сельскіх жыхароў, чал.): Бальшавіцкі п/с (316), Аздзелінскі (1286), Бабовіцкі (1545), Глыбоцкі (701), Грабаўскі (1821), Давыдаўскі (1796), Даўгалескі (1881), Дзятлавіцкі (969), Зябраўскі (2266), Красненскі (7525), Маркавіцкі (1187), Пакалюбіцкі (5900), Прыбарскі (1877), Прыбыткаўскі (5831), Рудня-Марымонаўскі (900), Старабеліцкі (664), Целяшоўскі (1445), Цярухскі (3746), Цярэніцкі (882), Цярэшкавіцкі (2690), Улукаўскі (9388), Урыцкі (3652), Чарацянскі (1304), Чонкаўскі (3634), Шарпілаўскі (724), Яромінскі (7515), 1 пасёлак гарадскога тыпу — Касцюкоўка і 1 рабочы пасёлак — Бальшавік.
Помнікі гісторыі і архітэктуры
Асноўны артыкул: Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Гомельскага раёна Помнікі археалогіі: паселішчы старажытнага чалавека ў Гомелі, курганныя могільнікі ля вёскі Прыбар, і шэраг больш меншых стаянак старажытнага чалавека (у вёсках Плёсы, Уза, Бабовічы, Чонкі і інш.).
На тэрыторыі раёна брацкія магілы савецкіх воінаў і партызан у пасёлках Будзілка, Калініна, у вёсках Краснае, Пакалюбічы, Целяшы, Церуха, Чонкі, Шарпілаўка. Помнікі ў гонар падпольшчыкаў, закатаваных акупантамі ў 1943 годзе (в. Міхалькі), у гонар абаронцаў Гомеля, загінуўшых у жніўні 1941 года (в. Пакалюбічы), на месцы размяшчэння партызанскага атраду «Бальшавік» і Гомельскага падпольнага абкома КП(б)Б (5 км на паўднёвы захад ад Навабеліцкага раёна г. Гомеля, «Партызанская крыніца»), землякам, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны ў в. Бабовічы, Яроміна, Клімаўка, Пакалюбічы і інш.
Помнікі архітэктуры: царква у в. Гадзічава (1-ая пал. ХІХ ст.), Свята-Раства-Багародзіцкая царква ў в. Глыбоцкае, сядзібны дом у в. Каранёўка (2-я пал. ХІХ ст.), Нікалаеўская царква і сядзіба ў в. Старая Беліца (кан. XVIII — 1-я пал. ХІХ ст.), Успенская царква ў в. Чарацянка (1865—1868).
Вядомыя асобы
- Міхась Башлакоў
- Рыгор Клімовіч (1924, в. Шляхецкая Ваколіца, сёння в. Цярэшкавічы — 2000) — дзеяч беларускага нацыянальнага супраціву, адзін з лідараў і аўтар гімна Нарыльскага паўстання.
- Пётр Аляксандравіч Русаў
- Георгій Штыхаў (1927, в. Старая Беліца — 2018) — беларускі археолаг і гісторык.
Ганаровыя грамадзяне Гомельскага раёна[6]
- Віталь Ігнатавіч Жалязняк
- Аркадзь Тарасавіч Кобрусеў
- Міхаіл Дзмітрыевіч Рычкоў
- Уладзімір Сяргеевіч Маёраў
- Міхаіл Аляксандравіч Рубан
- Раіса Васільеўна Шчарбін
Гл. таксама
Зноскі
- 1 2 3 Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области Архівавана 22 верасня 2019.
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 21 июня 2007 г. № 51 Об упразднении Давыдовского сельсовета и изменении границ Бобовичского сельсовета Гомельского района
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 12 ноября 2013 г. № 278 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Гомельского района Гомельской области Архівавана 7 студзеня 2021.
- ↑ Ганаровыя грамадзяне Гомельскага раёна
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Гомельскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Гомеля Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Гомельскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Гомельскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Дзятлавіцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Добрушскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Насовіцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Уваравіцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Церахоўскага раёна Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Гомельскай вобласці Катэгорыя·Раёны Гомельскай вобласці Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1931 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1937 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1927 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1935 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1965 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2006 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2007 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2008 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1948 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Гомельскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.