wd wp Пошук:

Цэнтральны раён (Магілёў)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Цэнтральны раён. Цэнтральны раён — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Магілёва. Створаны 7 снежня 1979 г. ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР шляхам разбуйнення ўжо існуючых Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў.

На тэрыторыі раёна знаходзіліся: Магілёўскі ўніверсітэт імя А. Куляшова, Магілёўскі недзяржаўны фінансава-эканамічны інстытут, педагагічны факультэт Беларускай акадэміі музыкі, 6 сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, 7 прафесійна-тэхнічных вучылішчаў, 17 школ; абласны драматычны тэатр і 3 кінатэатры; 5 музеяў; касцёл Св. Станіслава (18 ст.), жаночы манастыр (17—18 стст.), архіерэйскі і архіепіскапскі палацы (18 ст.). На тэрыторыі раёна знаходзілася больш за 35 прадпрыемстваў: завод «Зеніт» па вытворчасці апаратуры высокачастотнай сувязі, завод «Электрарухавік», Магілёўская фабрыка марожанага, ПКФ «Валеры», адкрытае акцыянернае таварыства «Лента» і інш[2]. Раён скасаваны ў 2003 годзе.

Зноскі

  1. GEOnet Names Server — 2018.
  2. Центральный район // Могилёв. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. ISBN 5-85700-028-9
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Раёны Магілёва
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be