wd wp Пошук:

Цітва

Цітва́[1] (трансліт.: Citva, руск.: Цитва) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Рудзенскага сельсавета.

Назва

Назва паходзіць ад ракі Цітва, на якой знаходзіцца паселішча. Паводле Казіміра Бугі, назва ракі балцкая, мае аналаг у Літве — гідронім Tytuva[2].

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

У 1-й палове 15 ст. належала Судзівою Валімунтавічу.

У 2-й палове 16 — пачатку 17 ст. маёнткам Цітва валодаў Шчасны Галоўчынскі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Пад час Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.

24 лістапада 1966 года да Цітвы была далучаны пас. Новы Свет.

Да 31 сакавіка 1977 года вёска з’яўлялася цэнтрам Цітвянскага сельсавета, 31 сакавіка 1977 года перададзена ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Рудзенскага пассавета[3].

Турыстычная інфармацыя

Сядзіба Янішэўскіх (1914).

Славутасці

  • Прысядзібны парк пры былой сядзібе Янышэўскіх (XVIII ст.)
  • Крухмальны завод «Цітва», пабудаваны ў 1911 г.

Страчаная спадчына

  • Сядзіба Янішэўскіх (XVIII ст.). У васемнаццатым стагоддзі Янішэўскі пабудаваў прасторны, драўляную сядзібу. На мяжы XIX і XX стагоддзя дом быў цалкам адноўлены. Інтэр’ер складаўся з чатырнаццаці пакояў.
  • Царква Святых Космы і Даміяна (XIX ст.) (ўніяцкая, потым праваслаўная)

Насельніцтва

  • 1897 — 924 чалавек.
  • 1999 — 199 чалавек.
  • 2010 — 170 чалавек.

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Літаратура

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ці́тва
  2. K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1958. — P. 530.
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8. — С. 328.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be