Рудзенскі сельсавет
Ру́дзенскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Рудзенск.
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Смілавіцкага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Рудзенск. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Смілавіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Пухавіцкага раёна, з 12 лютага 1935 года — Рудзенскага раёна, з 6 ліпеня 1935 года — Смілавіцкага раёна, з 11 лютага 1938 года — Рудзенскага раёна. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 27 верасня 1938 года скасаваны ў сувязі з утварэннем Рудзенскага пассавета.
Пад час Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года тэрыторыя пассавета была акупіравана нямецкімі войскамі. З 20 студзеня 1960 года пассавет у складзе Пухавіцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе пассавета 9 населеных пунктаў[1]. 31 сакавіка 1977 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Рудзенскага пассавета з Цітвянскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (пасёлкі Бор, Бярозаўка, Васількі, Доўгі, вёскі Варонічы, Русаковічы, Цітва)[2]. 28 мая 2013 года Рудзенскі пассавет рэарганізаваны ў Рудзенскі сельсавет[3].
Насельніцтва
Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (14 населеных пунктаў, без Рудзенска) — 1215 чалавек[4], з іх 93,5 % — беларусы, 5,3 % — рускія, 0,7 % — украінцы[5].
Зноскі
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 155. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 126, 367
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Рудзенскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Смілавіцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1938 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Пухавіцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.