Чамзінскі раён
Чамзінскі раён (руск.: Чамзинский район, эрз.: Чаунзабуе, макш.: Чамзинкань аймак) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Мардовіі ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца рабочы пасёлак Чамзінка.
Геаграфія
Чамзінскі раён геаграфічна размешчаны ў цэнтры ўсходняй частцы Рэспублікі Мардовія. Тэрыторыя раёна складае 1009,5 км². Чамзінскі раён самы ўзвышаны ў Мардовіі. Тут знаходзіцца самы высокі пункт у рэспубліцы, размешчаны ён у раёне сяла Вялікае Марэсева і роўны 324 м над узроўнем мора. Крыху ніжэй — Лысая гара, адкуль пайшоў цэментны завод.
Чамзінскі раён мяжуе на паўночным усходзе з Ацяшаўскім, ўсходзе — Дубёнскім, поўдні — Бальшаберазнікоўскім і трохі Лямбірскім, захадзе — Рамаданаўскім і паўночным захадзе — Ічалкаўскім раёнамі.
Чамзінскі раён знаходзіцца за 50 кіламетраў ад сталіцы Рэспублікі Мардовія — горада Саранска.
Гісторыя
Створаны 16 ліпеня 1928 года.
Дэмаграфія
На 2017 год насельніцтва раёна налічвала 8336 чалавек. У раёне пражываюць макшане, рускія і татары.
Зноскі
- ↑ АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
- ↑ 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — Federal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чамзінскі раён
- Раён на афіцыйным сайце Мардовіі
- Сайт адміністрацыі раёна Архівавана 6 красавіка 2020.
- Афіцыйны сайт раёна Архівавана 20 верасня 2019.
Катэгорыя·Раёны Мардовіі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.