Чачэвіцкі раён
Чачэ́віцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924—1931 гадах. Цэнтр — вёска Чачэвічы.
Гісторыя
Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Магілёўскай акругі БССР. 20 жніўня 1924 года падзелены на 10 сельсаветаў:
- Балонова-Сялецкі,
- Доўгаўскі (Даўжанскі),
- Дунайкоўскі (Дунайскі),
- Збышынскі,
- Кучынскі,
- Падсёльскі,
- Стайкаўскі,
- Чачэвіцкі,
- Чыгірынкаўскі,
- Ядрына-Слабадскі.
2 студзеня 1925 года Збышынскі сельсавет перайменаваны ў Грыбавецкі, у 1925 годзе Стайкаўскі сельсавет — у Дубенскі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 8 ліпеня 1931 года скасаваны: Балонава-Сялецкі, Дунайкоўскі (Дунайскі), Кучынскі, Падсёльскі, Чачэвіцкі, Чыгірынкаўскі сельсаветы далучаны да Быхаўскага раёна; Грыбавецкі, Доўгаўскі (Даўжанскі), Дубенскі, Ядрына-Слабадскі — да Клічаўскага раёна.
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
- Чачэвіцкі раён // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8. — С. 266.
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1931 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.