Дунайкоўскі сельсавет
Дунайко́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Дунаёк.
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Дунайкоўскі (Дунайскі) сельсавет у складзе Чачэвіцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чачэвіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Быхаўскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. Пасля вайны цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Вязьма. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Дунаёк[1]. 11 красавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Ямніцкага сельсавета[2].
10 студзеня 1969 года Дунайкоўскі сельсавет утвораны зноў. 19 жніўня 2011 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Ямніцкага сельсавета[3].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 732 чалавекі[4], з іх 98,2 % — беларусы, 1,6 % — рускія[5].
Склад
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 9 населеных пунктаў: вёскі Барсукі, Вязьма, Гамарня, Дзедава, Дунаёк, Праточнае, Тартак, Уюн, Хамічы.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 19 августа 2011 г. № 10-16 Об изменении административно-территориального устройства Быховского района Могилевской области Архівавана 25 сакавіка 2020.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.
Спасылкі
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Былыя сельсаветы Быхаўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Чачэвіцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2011 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1969 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.