Чудніў
Чуднаў[2] ці Чудніў[3] (укр.: Чуднів) — горад у Жытомірскім раёне Жытомірскай вобласці Украіны. Плошча 10 км². Насельніцтва 5782 чал. (1 студзеня 2012).
Гісторыя
1416 годам датуюцца першыя згадкі ў гістарычных крыніцах. На працягу 244 гадоў, пасля скасаваньня самастойнага Кіеўскага ўдзельнага княства, уласнікамі Чуднава былі князі Астрожскія і Заслаўскія. Першым яго ўладальнікам у 1507 годзе стаў Канстанцін Астрожскі, які атрымаў гэтае мястэчка разам з найбліжэйшымі паселішчамі ў падарунак ад Вялікага Князя Літоўскага Жыгімонта Першага. Калі род Заслаўскіх згас, мястэчка пачало пераходзіць з рук у рукі, пакуль яго не набыў граф Адам Лаўрэн Жавускі, які нарадзіўся ў Нясвіжы і быў сынам роднай сястры князя Караля Радзівіла. Пасля ягонай смерці мястэчка перайшло ва ўласнасць сыну Генрыку. З ягонай сямʼёй, меркавана, сябраваў пісьменнік Ян Баршчэўскі[4].
У 2012 годзе Чудніў атрымаў статус горада.
Насельніцтва
1897 | 1959 | 1970 | 1979 | 2001 | 2012 |
---|---|---|---|---|---|
10 500 | 5903 | 6430 | 7390 | 6450 | 5782 |
Славутасці
У 2019 на прыватным падворку было выяўлена чыгуннае надмагілле. На пліце змешчаны надпіс на польскай мове: «Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей, пісьменнік натхненняў і пачуцця. Жыў цнатліва 70 год. Памёр 28 лютага 1851 года»[5]. Мяркуюць, што беларускі літаратар Ян Баршчэўскі быў пахаваны на Чуднаўскіх каталіцкіх могілках, але дакладнае месца невядомае[6].
Зноскі
- ↑ Чисельність наявного населення України на 1 січня 2012 року, Київ-2012 (rar) — Державний комітет статистики України (укр.)
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8. С. 474 — карта Жытомірскай вобласці
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
- ↑ Сьцежкамі Яна Баршчэўскага. Беларуская гісторыя ўкраінскага гораду Чуднава
- ↑ Ва Украіне знайшлі надмагілле класіка беларускай літаратуры — nashaniva.by
- ↑ svaboda.org
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чудніў
Катэгорыя·Населеныя пункты Жытомірскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Жытомірскай вобласці Катэгорыя·Населеныя пункты Чудніўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Раёны Жытомірскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.