Чыятура
Чыятура[1] (груз. ჭიათურა) — горад у Грузіі, у Імерэціі. Насельніцтва — 12 803 жыхароў (2014).[2] Размешчаны ў цясніне ракі Квірыла (прыток Рыёні) і на прылеглых плато; за 220 км ад Тбілісі па чыгунцы. Чыгуначная станцыя на лініі Зестафоні — Сачхерэ (ад лініі Самтрэдыя — Хашуры) Грузінскай чыгункі. Раёны Чыятура звязаны з цэнтральнай часткай горада пасажырскімі паветрана-ліннымі дарогамі.
Гарады-пабрацімы
- Бірштанас, Літва
- Кейла, Эстонія (6 красавіка 2009)
- Мургул[d], Турцыя
- Нікапаль, Украіна
- Сігулда, Латвія
Зноскі
- ↑ карта Грузіі — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- ↑ მოსახლეობის საყოველთაო აღწერა 2014 (нявызн.). საქართველოს სტატისტიკის ეროვნული სამსახური (ნოემბერი 2014). Праверана 7 ნოემბერი, 2016.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чыятура
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.