Шабраўскі сельсавет
Ша́браўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Азёркі.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Мяжанскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Шабры. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Мяжанскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Суражскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр перанесены ў вёску Азёркі. 12 мая 1959 года ў склад сельсавета з Хмяльніцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Аляксеева, Баркі, Новае Масцішча і Палавейскае)[1]. З 20 студзеня 1960 года ў Езярышчанскім раёне, з 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. 3 ліпеня 1970 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Хмяльніцкага сельсавета[2].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 мая 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 ліпеня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 21 (1287).
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Гарадоцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Езярышчанскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мяжанскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Суражскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1970 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.