Шакснінскі раён
Шаксні́нскі раён (руск.: Шекснинский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Валагодскай вобласці ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца пасёлак гарадскога тыпу Шаксна.
Геаграфія
Шакснінскі раён мяжуе з Кірылаўскім, Валагодскім і Чарапавецкім раёнамі, а таксама з Яраслаўскай вобласцю на поўдні. Плошча раёна складае 2528,07 км².
Гісторыя
Рака Шаксна заўсёды была адным з асноўных водных шляхоў, якія злучалі цэнтральную частку Расію з Анежскім возерам і з Паўночнай Дзвіной. Мястэчка Шаксна, якое ранней было вядома пад назвай Нікольскае, вядомае з 1590 года. Шакснінскі раён быў утвораны 12 студзеня 1965 года.
Насельніцтва
Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 33 415 чалавек. Пры гэтым у гарадскіх умовах размяшчаліся каля 60 % насельніцтва.
Зноскі
- 1 2 АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 26 кастрычніка 2016.
- ↑ АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 24 кастрычніка 2016.
- ↑ 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — Federal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шакснінскі раён
- Сайт раённай адміністрацыі (руск.)
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Валагодскай вобласці Катэгорыя·Раёны Валагодскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.