wd wp Пошук:

Шарлотэнбург (горад)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Шарлотэнбург. Шарло́тэнбург (ням.: Charlottenburg) — горад у Германіі, заснаваны ў 1705 годзе і ўключаны ў 1920 годзе ў склад Вялікага Берліна.

Гісторыя

Палац Лютцэнбург, каля 1700 года

Назва горада непасрэдна звязаная з імем Сафіі Шарлоты — жонкі курпрынца Брандэнбурга Фрыдрыха I, які стаў у 1701 годзе першым каралём Прусіі. Сафія Шарлота атрымала ў падарунак невялікі загарадны маёнтак, перабудаваны ў прадстаўнічы летні палац Лютцэнбург (ням.: Schloss Lützenburg). Пасля заўчаснай смерці Сафіі Шарлоты палац Лютцэнбург у яе гонар быў пераназваны ў палац Шарлотэнбург[1].

Вакол палаца Шарлотэнбург з пачатку XVIII стагоддзя паступова разрасталіся паселішчы, да 1 студзеня 1877 года пераўтвораныя ў горад Шарлотэнбург, насельніцтва якога да канца XIX стагоддзя налічвала ўжо больш за 100 000 чалавек. У 1878—1884 гады пабудаваная Вышэйшая тэхнічная школа (ням.: Technische Hochschule), цяпер вядомая як Берлінскі тэхнічны ўніверсітэт. Да 1893 года Шарлотэнбург стаў другім па велічыні пасля Берліна горадам у правінцыі Брандэнбург.

З 1900 года ў Шарлотэнбургу пачала працаваць свая электрастанцыя, якая забяспечвала вулічнае асвятленне, патрэбнасці хатніх гаспадарак і прамысловасці[2][3]. У 1905 годзе да 200-гадовага юбілею горада замест старой ратушы, пабудаванай у 1705 годзе, была ўрачыста адкрытая новая ратуша з велічнай 88-мятровай вежай. У 1907—1908 гадах Шарлотэнбург абзавёўся ўласнай брамай, у процівагу Брандэнбургскай у Берліне.

«Нямецкі дом оперы», адкрыты ў 1912 годзе ў горадзе Шарлотэнбург

Да 1910 года насельніцтва Шарлотэнбурга павялічылася да 306 000 чалавек. У 1911—1912 гады ў горадзе быў пабудаваны будынак Нямецкай оперы. Першапачаткова гэты тэатр называўся «Нямецкі дом оперы» (ням.: Deutsches Opernhaus).

У 1920 годзе Шарлотэнбург быў уключаны ў склад Вялікага Берліна на правах гарадской акругі[4].

Акруга Шарлотэнбург у выніку адміністрацыйнай рэформы 2001 года ў статусе аднайменнага раёна ўваходзіць ва ўзбуйненую заходнюю сталічную акругу Шарлотэнбург-Вільмерсдорф[5].

Славутасці

Вядомыя асобы

Галерэя

  • Музей керамікі
  • На рагу вуліц
  • Віла Опенгайм, зараз раённы музей
  • Луізенкірхэ
  • Сельскагаспадарчы дом
  • Будынак, пабудаваны ў 1711 годзе ў горадзе Шарлотэнбург
  • Бельведэр у палацавым парку, «Чайны павільён» (з 1900 года)
  • Руіны будынка, пабудаванага ў 1901 годзе на тэрыторыі Вышэйшай тэхнічнай школы
  • Шарлотэнбургская ратуша, пабудаваная ў 1905 годзе

Зноскі

  1. Максим Нелюбин Шарлоттенбург — дворец бабушки Фридриха Великого. Deutsche Welle. Праверана 3 ліпеня 2019.
  2. Gundlach, Wilhelm: Geschichte der Stadt Charlottenburg. Berlin (Springer) 1905; Erster Band, S. 560 (ням.)
  3. Historische Kommission zu Berlin, Helmut Engel et al. (Hrsg.): Geschichtslandschaft Charlottenburg. Charlottenburg, Teil 1 — Die historische Stadt. Nicolai, Berlin 1986, ISBN 3-87584-167-0, S. 270ff.(ням.)
  4. Gesetz über die Bildung einer neuen Stadtgemeinde Berlin (ням.) . verfassungen.de. Праверана 3 ліпеня 2019.
  5. Berlin_charlottenburg-wilmersdorf.png (PNG-Grafik, 800 × 643 Pixel). upload.wikimedia.org. Праверана 3 ліпеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be