Шаўляйскі раён
Шаўляйскі раён[1] (Шаўляйскае раённае самакіраванне; літ.: Šiaulių rajono savivaldybė) — муніцыпальнае ўтварэнне на паўночным захадзе Літвы ў Шаўляйскім павеце. З этнаграфічнага пункту гледжання, большая частка раёна размешчана ў межах Жамойці і толькі частка ўсходняй паловы раёна адносіцца да Аўкштайтыі.
Населеныя пункты
- 1 горад — Куршэнай;
- 7 мястэчкаў — Базілёнай, Грузджэй, Кайрэй, Куртувенай, Кужэй, Мяшкуйчэй і Шакіна;
- 521 вёска.
Колькасць насельніцтва (2001):
- Куршэнай — 14 197
- Гінкунай — 2 963
- Грузджэй — 1 747
- Кужэй — 1 420
- Мяшкуйчэй — 1 218
- Аўкштальке — 1 186
- Кайрэй — 1 158
- Віёлей — 1 154
- Драсучэй — 1 004
- Бубей — 878
Староствы
Шаўляйскі раён падраздзяляецца на 11 старостваў:
- Бубейскае (літ.: Bubių seniūnija; адм. цэнтр: Бубей)
- Гінкунайскае (літ.: Ginkūnų seniūnija; адм. цэнтр: Гінкунай)
- Грузджэйскае (літ.: Gruzdžių seniūnija; адм. цэнтр: Грузджэй)
- Кайрэйскае (літ.: Kairių seniūnija; адм. цэнтр: Кайрэй)
- Куршэнайскае сельскае (літ.: Kuršėnų kaimiškoji seniūnija; адм. цэнтр: Куршэнай)
- Куршэнайскае гарадское (літ.: Kuršėnų miesto seniūnija; адм. цэнтр: Куршэнай)
- Кужэйскае (літ.: Kužių seniūnija; адм. цэнтр: Кужэй)
- Мяшкуйчэйскае (літ.: Meškuičių seniūnija; адм. цэнтр: Мяшкуйчэй)
- Раўдзенайскае (літ.: Raudėnų seniūnija; адм. цэнтр: Раўдзенай)
- Шакінаўскае (літ.: Šakynos seniūnija; адм. цэнтр: Шакіна)
- Шаўляйскае сельскае (літ.: Šiaulių kaimiškoji seniūnija; адм. цэнтр: Шаўляй)
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шаўляйскі раён
- Самакіраванне Шаўляйскага раёна (англ.)
Катэгорыя·Раёны Літвы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.