Швянцяжарыс
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Святое возера (значэнні). Швя́нцяжарыс[1] (літ.: Šventežeris, традыцыйная беларуская назва — Святое Возера) — мястэчка ў Лаздзіяйскім раёне Алітускага павета Літвы. Цэнтр Швянцяжарыскай сянюніі. Размешчана на беразе Швянцяжарыскага возера (Святога возера)[lt], за 8 км на ўсход ад Лаздзіяя. Насельніцтва на 2011 год — 295 чалавек.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Святое Возера ўпамінаецца ў XVI ст. У гэты час яно ўваходзіла ў склад Троцкага павета Троцкага ваяводства.
У 1598 годзе ў Святым Возеры збудавалі евангелісцка-рэфарматарскі збор (з 1663 года — касцёл).
Пад уладай Расійскай імперыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Святое Возера апынулася ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Расійскай імперыі, у Сейненскім павеце Сувалкаўскай губерні.
На 1827 год у Святым Возеры было 37 будынкаў.
Найноўшы час
Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Святое Возера апынулася ў складзе Літвы. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1827 год — 271 чал.[2]
- XXI стагоддзе: 2011 год — 295 чал.
Славутасці
- Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1882)
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Chlebowski B. Święto Jeziory // Słownik geograficzny… T. XI. — Warszawa, 1890. S. 697.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Швянцяжарыс
- Святое Возера на сайце Radzima.org
Катэгорыя·Населеныя пункты Лаздзіяйскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.