wd wp Пошук:

Шклоў

Шклоў[3] (афіц. транс.: Škloŭ) — горад раённага падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Шклоўскага раёна, на правым беразе Дняпра. За 30 км ад Магілёва. Чыгуначная станцыя на лініі Орша—Магілёў. Насельніцтва 16 310 чал. (2017)[4].

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Узнік на месцы Старашклоўскага гарадзішча каля сучасных вёсак Стары Шклоў і Хоцімка не пазней за IX ст.

Упершыню ўскосна згадваецца ў 1466 годзе ў лісце наваградскага намесніка Марціна Гаштольда да свайго шклоўскага намесніка Комара, арыгінал дакумента зхоўваецца ў Бібліятэцы Асалінскіх ва Уроцлаве. У тастаменце Яна Якуба Неміровіча ад 1518 года згадваецца шклоўскі намеснік Гаштольда пан Фёдар Дурасовіч. У 1526 годзе праз Шклоў у Маскву праехаў імператарскі пасол Сігізмунд Герберштэйн.[5]

Падчас маскоўска-вялікалітоўскай вайны (1534—1537) спалены ў 1535 годзе. З 2-й палове 16 стагоддзя цэнтр Шклоўскага графства. Падчас Лівонскай вайны (1558—1583) двойчы спалены маскоўскімі войскамі. У канцы 16 стагоддзя перанесены на сучаснае месца. У 16-17 стагоддзях у горадзе існаваў вялікі Шклоўскі замак і Шклоўскія гарадскія ўмацаванні. У 1654 годзе, пасля кароткай аблогі, магістрат здаў горад рускім войскам. Улетку 1655 года ў Шклове размяшчалася часовая стаўка рускага цара Аляксея Міхайлавіча. У 1660 годзе горад вызвалены, у 1666 годзе зноўку захоплены рускімі войскамі. У 1667 годзе вернуты Рэчы Паспалітай. Шклоў быў цэнтрам Шклоўскага графства.У 1708 (падчас Паўночнай вайны 1700—1721) разбураны рускімі войскамі за дапамогу шведам. У 1762 годзе атрымаў магдэбургскае права, пячатку і герб.

У складзе Расійскай імперыі

Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. У 1773—1777 гадах цэнтр павета Магілёўскай правінцыі і губерні. З 1777 года мястэчка, цэнтр воласці Магілёўскага павета. З 1778 года валоданне С. Г. Зорыча. У пачатку 19 стагоддзя — важны гандлёвы цэнтр Беларусі, прыстань на Дняпры. У пачатку 20 стагоддзя праз Шклоў пракладзеная чыгунка Орша—Магілёў.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Шклоў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшоў у склад Савецкай Беларусі.

З снежня 1919 у складзе РСФСР. З 1924 года, пасля першага ўзбуйнення БССР — цэнтр Шклоўскага раёна БССР.

У Другую сусветную вайну з 1941 да 1944 горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

Насельніцтва

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, папяровай, камбікормавай прамысловасці. Гасцініца «Крынічка». Уваходзіць у турыстычныя маршруты «Гісторыка-культурная спадчына Магілёўскага края» і «Айчыны славутыя імёны».

Культура

Шклоўскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей. Дзейнічаюць дом культуры, бібліятэка.

Адукацыя

У Шклове працуюць 3 сярэднія школы, школа мастацтваў, спецшкола, цэнтр развіцця і рэабілітацыі, сацыяльны прытулак.

СМІ

У горадзе выдаецца газета «Ударны фронт».

Славутасці

Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла

Страчаная спадчына

Шклоў, гравюра XVІІI ст.
Шклоўскі кадэцкі корпус, малюнак пач. XІX ст.

Вядомыя асобы

Асноўны артыкул: Вядомыя асобы Шклова

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 3 Лукашэвіч А. Шклоў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 757. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  2. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  4. 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  5. Полехов С. В. Древнейшее упоминание Шклова — 1466: послание новогородского наместника Мартина Гаштольда // Архіварыюс. № 19. — Мінск: Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, 2021. — С. 77-82.
  6. Szkłów // Шклоў // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom XI (Sochaczew — Szlubowska Wola), 1890. — S. 922 (польск.)
  7. Шклов // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  8. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  9. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  10. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8. — С. 209.
  11. 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Магілёўскай вобласці Катэгорыя·Населеныя пункты Шклоўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты на Дняпры Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Магілёўскай вобласці Катэгорыя·Былыя сельсаветы Беларусі Катэгорыя·Былыя сельсаветы Копыскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Талачынскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Шклоўскага раёна Катэгорыя·Раёны Магілёўскай вобласці Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Магілёўскай вобласці Катэгорыя·Сельсаветы Шклоўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be