wd wp Пошук:

Штабін

Штабін[1] (польск.: Sztabin) — вёска ў Польшчы, на рацэ Бебжы. Уваходзіць у склад Аўгустоўскага павета Падляскага ваяводства, сядзіба вясковай гміны Штабін. Насельніцтва 920 чалавек (2006).

Гісторыя

Сядзіба, да 1915 г.

Вялікае Княства Літоўскае

Гісторыя Штабіна пачалася ў XVI стагоддзі, калі Храптовічы заснавалі тут вёску Асінкі. У гэты час мясцовасць уваходзіла ў склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства.

У 1513 годзе з фундацыі Фёдара Храптовіча ў Асінках была пабудавана капліца. У 1627 годзе Адам Храптовіч пабудаваў у вёсцы царкву. Каля 1656 года замест царквы пачаў дзейнічаць касцёл[2].

У 1760 годзе канцлер Яўхім Храптовіч надаў Асінкам новую назву — Штабін. У 1766 годзе мястэчка атрымала прывілей на таргі і кірмашы.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Штабін апынуўся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Расійскай імперыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губерні.

У XIX стагоддзі Штабін знаходзіўся ў валоданні Бжастоўскіх. На 1827 год у мястэчку было 63 будынкі.

Найноўшы час

З 1915 года да 1918 года акупіраваны германскімі войскамі. Пасля польска-савецкай вайны, згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года, Штабін у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Беластоцкім ваяводстве.

З пачаткам Другой сусветнай вайны 15 верасня 1939 года Штабін акупавалі войскі Трэцяга Рэйха, але праз тыдзень вёску перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбентропа[крыніца?]. У лістападзе 1939 года Штабін увайшоў у склад БССР, у Беластоцкую вобласць. З чэрвеня 1941 да верасня 1944 года вёска зноў знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 года ўлады СССР перадалі Штабін Польскай Народнай Рэспубліцы. У 1975—1998 гадах вёска ўваходзіла ў склад Сувальскага ваяводства.

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1827 год — 447 чал.[3]
  • XXI стагоддзе: 2006 год — 920 чал.

Славутасці

Касцёл
  • Касцёл Святога Якуба (1910)
  • Каталіцкія могілкі

Страчаная спадчына

  • Сядзіба (XIX ст.)

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
  2. Sosna G., Troc-Sosna A. Zapomniane dziedzictwo. Nie istniejące już cerkwie w dorzeczu Biebrzy i Narwi. — Białystok: Wydawnictwo Orthdruk, 2002.
  3. Chlebowski B. Sztabin // Słownik geograficzny… T. III. — Warszawa, 1882. S. 556.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Аўгустоўскага павета Катэгорыя·Населеныя пункты Падляскага ваяводства Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be