Шумскас
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Шумск (значэнні). Шу́мскас[1] (літ.: Šumskas, традыцыйная беларуская назва — Шумск) — мястэчка ў Вільнюскім раёне Вільнюскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Кальвялейскай сянюніі. Размешчана на ўсход ад Вільнюса, каля беларуска-літоўскай граніцы. Насельніцтва на 2011 год — 919 чалавек.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Шумск упамінаецца ў XVII ст. пад назвай Паляны, калі ён уваходзіў у склад Віленскага павета Віленскага ваяводства. Пазней мястэчка атрымала назву Шумск у гонар яго ўладальнікаў Шумскіх.
У 1696 годзе Міхал Шумскі збудаваў у Шумску касцёл.
Пад уладай Расійскай імперыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Шумск апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні.
Каля 1892 года ў Шумску было 10 будынкаў.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Шумск абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[2]. У 1920 годзе Шумск апынуўся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года ўлады СССР перадалі мястэчка Літве.
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: ~1892 год — 106 чал.[3]
- XXI стагоддзе: 2011 год — 919 чал.
Славутасці
- Капліца прыдарожная (XVIII ст.)
- Касцёл Святога Міхаіла Арханёла (1767—1789) у стылі барока
- Могілкі хрысціянскія, капліца (XIX ст.)
- Сядзіба Шумскіх (XIX ст.)
Страчаная спадчына
- Кляштар дамініканцаў (XVIII ст.), зруйнаваны расійскімі ўладамі. У гэтым кляштары ў канцы свайго жыцця быў прыёрам драматург Каятан Марашэўскі.
Галерэя
Вядомыя асобы
- Каятан Марашэўскі (пам. 1811) — беларускі і польскі драматург канца XVIII ст.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ↑ Słownik geograficzny… T. XII. — Warszawa, 1892. S. 76.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шумскас
- Шумскас на сайце Radzima.org
Катэгорыя·Населеныя пункты Вільнюскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.