wd wp Пошук:

Шчарчоўскі сельсавет

Шчарчо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Шчарчова.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Шчэрчаўскі сельсавет у складзе Шарашоўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Шчэрчава. З 17 снежня 1956 года ў складзе Пружанскага раёна. 15 студзеня 1962 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бродскага сельсавета[1]. У 1964 годзе ў склад Крыніцкага сельсавета перададзена вёска Ясень[2]. 5 сакавіка 1981 года сельсавет перайменаваны ў Шчарчоўскі, а яго цэнтр — у Шчарчова.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 867 чалавек[3], з іх 86,2 % — беларусы, 6,6 % — украінцы, 5,8 % — рускія[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  2. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага, 14 красавіка і 1 чэрвеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Шарашоўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Пружанскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be