wd wp Пошук:

Шарашоўскі раён

Шарашо́ўскі раё́н — былы раён у паўднёва-заходняй частцы Беларускай ССР, у Брэсцкай вобласці ў 1940—1956 гадах. Утвораны 15 студзеня 1940 года, тэрыторыя ахоплівала частку колішняга Пружанскага павета Палескага ваяводства ІІ Рэчы Паспалітай. Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Шарашова. 12 кастрычніка 1940 года раён падзелены на 10 сельсаветаў:

У часы ІІ сусветнай вайны, у 1941—1944 гадах, тэрыторыя раёна знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

Паводле польска-савецкай дамовы, з 16 жніўня 1945 года новая мяжа паміж дзяржавамі праходзіла праз тэрыторыю Шарашоўскага раёна, што рабіла яго памежным. Неўзабаве перад дэмаркацыяй мяжы, улады раёна дзейнічалі на карысць уключэння ў яго склад часткі тэрыторыі прызнанай за Польшчай. Аргументавалі тым, што напрыклад далучэнне да Беларускай ССР чыгуначнага вузла Гайнаўка дае магчымасць мець чыгуначную сетку Брэст-Гродна. Аднак гэтыя просьбы не былі задаволеныя. У выніку работы змяшанай польска-савецкай камісіі мяжа была скарэктавана на карысць Польшчы, да якой з Шарашоўскага і Бераставіцкага раёнаў было аднесена 40 населеных пунктаў. Названыя населеныя пункты налічвалі разам 1414 двароў (798 польскіх і 616 беларускіх), дзе жыло 7143 асоб. Усе беларускія гаспадаркі былі выселеныя ўглыб Беларускай ССР з-за іх знаходжання ў 800-метровай памежнай паласе[2].

16 ліпеня 1954 года скасаваны Котранскі, Мураўскі, Ялоўскі сельсаветы, утвораны Бакунскі сельсавет[3]. 17 снежня 1956 года раён быў ліквідаваны, а гарадскі пасёлак Шарашова і ўсе сельсаветы, якія ўваходзілі ў склад раёна, былі ўключаныя ў склад Пружанскага раёна[4].

Зноскі

  1. Энцыклапедыя…. — С. 197.
  2. Лінія Керзана — апошні тэрытарыяльны падзел Беларусі // На раздарожжы…. — 39-40 с.
  3. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  4. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб ліквідацыі некаторых раёнаў Беларускай ССР ад 17 снежня 1956 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1956, № 12.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі Катэгорыя·Былыя сельсаветы Шарашоўскага раёна Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1956 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be