Шчэпіцкі сельсавет
Шчэ́піцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клецкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Даматканавічы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Шчэпаўшчынскі сельсавет у складзе Клецкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Шчэпаўшчына. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Нясвіжскага раёна. У 1963 годзе сельсавет перайменаваны ў Шчэпіцкі, цэнтр сельсавета — у Шчэпічы. З 30 ліпеня 1966 года сельсавет у складзе адноўленага Клецкага раёна. 25 красавіка 2007 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Даматканавіцкага сельсавета (5 населеных пунктаў: Арда, Даматканавічы, Жылічы, Сцяпужычы, Якшычы)[1]. 17 мая 2007 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Даматканавічы[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2351 чалавек[3], з іх 96,6 % — беларусы, 1,5 % — рускія[4].
Зноскі
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 25 апреля 2007 г. № 30 Об упразднении Домоткановичского сельсовета Клецкого района Архівавана 14 чэрвеня 2021.
- ↑ Решение Клецкого районного Совета депутатов от 17 мая 2007 г. № 21 О переносе административно-территориального центра
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Нясвіжскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Клецкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.