Эйндхавен
Э́йндхавен[2] (нідэрл.: Eindhoven) — горад на поўдні Нідэрландаў, найбуйны горад правінцыі Паўночны Брабант. У горадзе знаходзіцца вялікі лік прадпрыемстваў, звязаных з высокімі тэхналогіямі і інфарматыкай, напрыклад Philips. Горад таксама вядомы футбольнай камандай ПСВ — шматразовым чэмпіёнам Нідэрландаў.
Гісторыя
Пісьмовая гісторыя горада пачалася ў 1232 годзе, калі герцаг Хендрык I Брабанцкі дараваў правы горада Эйндхавена, невялікаму мястэчку на скрыжаванні рэк Домел і Гендэр. У той час горад складаўся прыкладна з 170 хат, акружаных прыгонным валам. Побач са сценамі горада стаяў невялікі замак. Гораду таксама было дадзена права праводзіць штотыднёвы рынак, і сяляне з суседніх вёсак былі абавязаныя прадаваць на гэтым рынку свае прадукты. Важную ролю ў развіцці горада згуляла тое, што ён знаходзіўся на гандлёвым шляху з Галандыі ў Льеж.
Буйныя бамбаванні падчас Другой Сусветнай вайны разбурылі значную частку горада, уключаючы амаль усе старадаўнія будынкі. Пасля вайны горад быў хутка адноўлены, і ў ім было пабудавана шмат вышынных будынкаў. У пасляваенны перыяд усё больш развіваліся электронныя і інжынерныя індустрыі, у той час як традыцыйная вытворчасць тытуню і тканін усё больш марнела, канчаткова знікшы ў сямідзесятыя гады. У сямідзесятыя, васьмідзесятыя і дзевяностыя гады было пабудавана шмат жылля ў паўночных раёнах горада Woensel-Zuid і Woensel-Noord, і ў выніку Эйндхавен стаў пятым па насельніцтве горадам Нідэрландаў.
Зноскі
- ↑ https://opendata.cbs.nl/statline/#/CBS/nl/dataset/70072NED/table?dl=2096B
- ↑ Напісанне Э́йндхавен паводле карты да арт. Нідэрланды. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эйндхавен
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.