Элка (Невада)
Элка[5] (англ.: Elko) — горад у штаце Невада, ЗША. Адміністрацыйны цэнтр акругі Элка. Заснаваны ў 1868 годзе пры пракладцы транскантынентальнай чыгункі.
Паводле перапісу 2020 года насельніцтва горада налічвае 20 564 чалавек[6].
Гісторыя
Заснаваны ў 1868 годзе як станцыя чыгункі Central Pacific Railroad. Паступова Элка вырас з намётавага паселішча вакол станцыі, ператварыўшыся ў цэнтр акругі. У 1870 годзе Элка ўжо меў дзве гасцініцы, газету, царкву і будынак школы. Першапачаткова галоўны дзелавы і жылы раён утвараўся Камерцыйнай і Чыгуначнай вуліцамі па баках ад чыгуначных пуцей. Акрамя чыгуначнікаў і жывёлаводаў на поўдзень ад чыгуначных шляхоў развіўся значны чайнатаўн, а на ўсход быў сад, які быў вядомы як Кітайскае ранча (цяпер на гэтай зямлі месціцца гарадскі парк і гандлёва-выставачны цэнтр). У пачатку XX стагоддзя таксама пачалі прыбываць баскскія імігранты з Іспаніі.
Статус горада нададзены ў 1917 годзе.
Пасляваеннае будаўніцтва пашырыла горад на ўсход па Айдаха-стрыт і на поўнач за Седар-стрыт.
У 1970-я гады назіраўся рост забудовы вакол горада, адкрыццё пакладаў золата прывяло да павелічэння колькасці насельніцтва. З пашырэннем горада сталі ўзнікаць асцярогі наконт бяспекі ў сувязі з інтэнсіўнасцю чыгуначнага руху ў самым цэнтры горада. У 1973—1983 гадах рэйкі былі перанесены з цэнтра ў паўднёвую частку, дзе была пабудавана новая станцыя. На месцы старых шляхоў была пракладзена вуліца Сільвер-стрыт.
У 1979 годзе пры пракладцы Interstate 80(англ.) бел. пачалося будаўніцтва аб’язной дарогі. Былі пабудаваныя чатыры пуцеправоды з трыма з’ездамі ў горад. У выніку быў значна скарочаны транзітны рух праз горад па вуліцы Айдаха-стрыт, якая была часткай старой шашы 40(англ.) бел.. Камерцыйная забудова пашырылася ўздоўж Айдаха-стрыт на ўсход: былі пабудаваны гатэль, казіно, гандлёвы цэнтр і супермаркеты. Дзякуючы далейшаму будаўнічаму буму горад таксама пашырыўся на захад.
Насельніцтва
Расавы склад насельніцтва[6]:
- 86,6% — белыя;
- 0,7% — афраамерыканцы;
- 3,3% — карэнныя амерыканцы;
- 2,0% — азіяты;
- 0,1% — гавайцы і выхадцы з астравоў Ціхага акіяна;
- 1,4% — выказалі прыналежнасць да двух або болей расаў.
Іспанцы ці лацінасы (любой расы) складаюць 27,2% ад усяго насельніцтва.
Галерэя
Зноскі
- ↑ United States. Bureau of the Census 2016 U.S. Gazetteer Files — Washington, D.C.: U.S. Census Bureau, 2016.
- ↑ United States Census 2010 Праверана 9 ліпеня 2020.
- ↑ Gazetteer Files – 2020 — Бюро перапісу насельніцтва ЗША. Праверана 20 снежня 2021.
- ↑ Explore Census Data – Elko city, Nevada — Бюро перапісу насельніцтва ЗША. Праверана 20 снежня 2021.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8. — карта штата Невада
- 1 2 QuickFacts: Elko city, Nevada(англ.) . Бюро перапісу насельніцтва ЗША. Праверана 17 снежня 2021.
Спасылкі
- Elko 100: From railroad stop to incorporated city(англ.) . elkodaily.com (18 лютага 2017). Праверана 17 снежня 2021.
- City of Elko steps into future: the years 1967-1991(англ.) . elkodaily.com (22 красавіка 2017). Праверана 17 снежня 2021.
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.