Энс (горад)
Энс (ням.: Enns) — горад у Аўстрыі ў складзе федэральнай зямлі Верхняя Аўстрыя, на беразе ракі Энс недалёка ад месца яе ўпадзення ў Дунай.
Энс знаходзіцца ў 17 кіламетрах на паўднёвы ўсход ад Лінца, стаіць на чыгуначнай і аўтамабільнай магістралі Вена — Лінц.
Энс лічыцца найстарэйшым аўстрыйскім горадам. Патэнт, які прадстаўляе Энсу гарадское права, адносіцца да 1212 года.
Славутасці
- Архітэктурным сімвалам Энса з’яўляецца гарадская вежа на галоўнай плошчы горада, пабудаваная ў 1564—1568 гг.
- Гатычны сабор Санкт-Лаўрэнц пабудаваны ў XIII стагоддзі на падмурку больш старога культавага збудавання.
- Музей старажытнарымскага лагера Лаурыякум.
Палітычная сітуацыя
Бургамістр камуны — Франц Штэфан Карлінгер (СДПА).
Савет прадстаўнікоў камуны (ням.: Gemeinderat) складаецца з 37 месцаў.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Энс (горад)
- Афіцыйная старонка
- Гарадская вежа Архівавана 28 верасня 2007.
- Базіліка Лорх
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.