Эскільстуна
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Эскільстуна.
Эскільстуна (шведск.: Eskilstuna) — горад у Швецыі, прыкладна за 115 км на захад ад Стакгольма, на рацэ Эскільстунаон, у некалькіх кіламетрах ад азёраў Меларэн і Ельмарэн. Цэнтр аднайменнай камуны ў лэне Сёдэрманланд. Насельніцтва 64 679 (2010).
Гісторыя
Спачатку на месцы сучаснага горада існавалі два гандлёвыя мястэчкі: Форс і Туна. Апошняя ўпершыню згадваецца ў летапісы пад 1104 годам, калі тут ужо існаваў культ Святога Эскіля, які паводле адной з легенд, быў забітым паганцамі англійскім манахам. У 1120 Туна была ўжо цэнтрам біскупства, а прыкладна ў 1266 была перайменавана ў «Эскілеву Туну» (шведск.: Eskilstuna)[1]. Пад канец XVI стагоддзя Эськільстуна становіцца рэзідэнцыяй герцага Карла, які пабудаваў тут замак Эскільстунахус (згарэў у XVII стагоддзі). У 1659 кароль Карл X Густаў заснаваў на заходнім беразе Эськільстунаон горад, названы ў яго гонар — Карл Густаўсстад, дзе адразу ўзніклі мануфактуры па вытворчасці зброі (у 1833 гэты горад увайшоў у склад Эскільстуны). З канца XVIII стагоддзя Эскільстуна становіцца важным прамысловым цэнтрам (асабліва металургіі) і застаецца ім да 1970-гадоў, калі шэраг прадпрыемстваў (Carl Gustafs stads gevärsfaktori, Eskilstuna Jernmanufaktur, Nickelfabriks AB Gottfrid Carlsson, Gense, August Stenman і іншыя) сталі зачыняць свае фабрыкі ў Эськільстуне. У 1990-я гады была пракладзена чыгунка Svealandsbanan, што станоўча паспрыяла развіццю горада. Найбольш значнай падзеяй у найсучаснай гісторыі Эскільстуны пакуль з’яўляецца пажар 2009 года ў гатэлі Quality Hotel Statt.
Славутасці
- Стары горад
- Кляштарная царква (1929)
- Музей горада (шведск.: Eskilstuna stadsmuseum)
- Музей індустрыйнай гісторыі Мунктэльмузэет (шведск.: Munktellmuseet)
- Кавальні Радэмахера (музей; шведск.: Rademachersmedjorna)
- Заапарк Parken Zoo
Вядомыя асобы
- Барбру Колберг (1917—2014) — шведская актрыса.
Цікавыя факты
Каля 10 000 жыхароў Эскільстуны маюць фінскія карані (большасць з іх — гэта дзеці або ўнукі фінскіх рабочых эмігрантаў). Фінская мова і меянкіелі маюць афіцыйны статус у Эскільстуне і некаторых суседніх камунах.
Гарады-пабрацімы
- Лутан, Вялікабрытанія
- Ювяскюля, Фінляндыя
- Ставангер, Нарвегія
- Львоў, Украіна
- Эрланген, Германія
- Эсб’ерг, Данія
- Гатчына, Расія
Зноскі
- ↑ Det medeltida Sörmland, Johan Anund och Linda Qviström
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эскільстуна
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.