wd wp Пошук: ⬜

Ювяскюля

Ю́вяскюля (фінск.: Jyväskylä [ˈjyvæsˌkylæ]) — горад і муніцыпалітэт у цэнтральнай Фінляндыі, адміністрацыйны цэнтр ляні Кескі-Суомі. Насельніцтва — 128,2 тыс. жыхароў.[1] Размешчаны за 147 км на паўночны ўсход ад Тамперэ і 270 на поўнач ад Хельсінкі, паблізу азёр Пяянэ і Кейтэлэ. Быў заснаваны па ўказе імператара Мікалая I ад 22 сакавіка 1837 года.

Эліяс Лёнрат, укладальнік фінскага нацыянальнага эпасу Калевала, даў гораду мянушку «Афіны Фінляндыі», якая апісвае вялікую ролю Ювяскюля як адукацыйнага цэнтра і першага месца ў свеце па забеспячэнні адукацыі на фінскай мове.[2]

Па апытаннях грамадскай думкі, у 2012 годзе Ювяскюля займае трэцяе месца па ўзроўні прывабнасці для пражывання сярод фінскіх грамадзян.[3]

У Ювяскюлі ёсць універсітэт, Універсітэт прыкладных навук Ювяскюля, прафесійны каледж Gradia і некалькі іншых навучальных устаноў. Самым значным працадаўцам у гэтай галіне з’яўляецца Valmet Oyj.

Гісторыя

Гарадская плошча ў Ювяскюля ў пачатку 20 стагоддзя
Kirkkopuisto Park у пачатку 1990-х
Фабрыка Jyskä Valmet у 1970-х.

У рэгіёне Ювяскюля ёсць археалагічныя знаходкі каменнага веку. Земляробствам тут ужо пачалі займацца 3500 гадоў таму. Паводле найстарэйшых падатковых дакументаў (maakirja) у раёне Ювяскюля было сем маёнткаў у 1539 годзе. Аднаму з іх, маёнтку Матыла, належала тэрыторыя ад сяла Keljo да вёсак Vesanka і Palokka. Найстарэйшай нерухомасцю ў Ювяскюля з’яўляецца сядзіба Лахты, якая ўзнікла, калі маёнтак Матыла быў падзелены паміж двума братымі ў 1600 годзе.[4] Гісторыя сядзібы Лахты і сям’і Лахты аказала значны ўплыў на развіццё рэгіёну Ювяскюля.

Горад Ювяскюля быў заснаваны 22 сакавіка 1837 года рускім царом Мікалаем I. Інфраструктура горада была пабудаваны з нуля. Першапачаткова горад быў пабудаваны паміж возерам Ювясярві (якое падлучана да Пяянэ) і хрыбтом Ювяскюля.

Стварэнне школ у 1850-х і 1860-х гадах аказалася самым важным крокам з пункту гледжання наступнага развіцця Ювяскюля. Першыя тры фінамоўныя школы ў свеце былі заснаваныя ў Ювяскюля, потым ліцэй ў 1858 годзе, каледж для настаўнікаў у 1863 годзе і школа для дзяўчынак у 1864 годзе. Добра адукаваныя выкладчыці і вучні з розных куткоў краіны змянілі атмасферу Ювяскюля незваротна.[5]

На пачатку 20-га стагоддзя горад пашырыўся ў некалькі разоў. Большая частка сучаснага Ювяскюля была пабудавана пасля Саветска-фінскай вайны 1941-1944, калі бежанцы з Карэліі і іншых частак краіны пераехалі ў горад і ім было вельмі неабходна жыллё. У 21-м стагоддзі Ювяскюля хутка расце — больш за 1000 жыхароў у год.[6]

Былы муніцыпалітэт Säynätsalo быў далучаны да Ювяскюля ў 1993 годзе, а 1 студзеня 2009 года — муніцыпалітэты Jyväskylän maalaiskunta і Korpilahti.

Этымалогія

Другая частка назвы горада kylä азначае вёска. Першая частка назвы горада jyväs звязана з цісам і прускім словам juwis. Акрамя таго, існуе версія, што слова jyväs азначае адлюстраванне сонца ад паверхні вады.[7]

Кіраванне

Гарадскі савет у Ювяскюля з’яўляецца асноўным органам прыняцця рашэнняў на мясцовым узроўні. Яго 75 членаў абіраюцца раз у чатыры гады на муніцыпальных выбарах. Гарадскі савет абірае мэра. Цяперашні мэр з’яўляецца Марку Андэрсан, былы мэр горада Лапеэнранта.[8]

Геаграфія

Ювяскюля знаходзіцца ў фінскім азёрным краі. На тэрыторыі Ювяскюля знаходзіцца 328 азёр. Азёры і рэкі складаюць 20,1 % (295 км2) ад агульнай плошчы горада. Найбуйнейшыя азёры Пяянэ, Лепявесі, Туаміяярві, Палокаярві, Луанецярві і Алваярві-Кортаярві. Цэнтр горада размешчаны на беразе невялікага возера Ювасярві.[9]

Пейзаж у Ювяскюля узгорысты, лясісты і поўны вод. Архітэктар Алвар Аалта параўнаў узгорысты ландшафт Ювяскюля з ландшафтам Тасканы ў Італіі: «Нахіл хрыбта Ювяскюля амаль як у горных вінаграднікаў Ф’езоле».[10]

Клімат

Клімат у горадзе Ювяскюля ўмерана-кантынентальны з рысамі марскога. Зіма працяглая, адносна мяккая. Лета кароткае і прахалоднае. Сярэднегадавая тэмпература +3 °C. Гадавая колькасць ападкаў 638 мм.

Клімат Ювяскюля (1971-2000)
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 7,8 11,0 14,0 22,6 28,0 31,3 33,3 29,1 23,5 16,5 10,3 10,7 33,3
Сярэдні максімум, °C −5,3 −5 0,2 6,0 14,5 19,3 21,3 18,4 12,3 6,0 0,2 −3,5 7,0
Сярэдняя тэмпература, °C −8,5 −8,7 −4 1,4 8,7 14,0 16,0 13,7 8,2 3,2 −2,2 −6,4 3,0
Сярэдні мінімум, °C −12,3 −12,9 −8,4 −3,2 2,4 8,1 10,4 8,9 4,2 0,3 −4,9 −10 −1,4
Абсалютны мінімум, °C −38,5 −37,1 −31,5 −19,5 −9 −2,6 1,1 −2,2 −9,2 −18,8 −27,2 −34,8 −38,5
Норма ападкаў, мм 43 31 37 37 38 59 79 88 63 60 57 47 638
Крыніца: Фінляндскі метэаралагічны інстытут

Дэмаграфія

Насельніцтва

Ювяскюля быў самым хуткарослым фінскім горадам у 20 стагоддзі. Насельніцтва працягвае расці хуткімі тэмпамі ў 21-м стагоддзі.[11][12][13]

Год18381850186019001939195219601970199019972010
Насельніцтва Ювяскюля 189 >500 >1,000 3,000 10,091 31,504 42,768 59,954 66,431 75,353 130,816

Мовы

Фінская мова з’яўляецца пераважнай мовай у Ювяскюля. У 2010 годзе для 96,7 % насельніцтва фінская мова з’яўлялася роднай. Доля шведскамоўнага насельніцтва склала 0,2 %, на іншых мовах размаўляла 3 % насельніцтва.

Нацыянальнасці

У канцы 2010 года налічвалася каля 3100 замежнікаў у Ювяскюля. Найбуйнейшыя групы імігрантаў у Ювяскюля з’яўляюцца афганцы, рускія, эстонцы і іранцы.[14]

Транспарт

Чыгуначны вакзал Ювяскюля злучаны з міжгародняй аўтобуснай станцыяй. З вакзалу цягніка ідуць да Хельсінкі, Тамперэ, Турку, Вааса і іншых гарадоў Фінляндыі. У Ювяскюля ёсць аэрапорт з прамымі рэйсамі да Хельсінкі, таксама праходзяць аўтамагістралі E75 і E63.

Адукацыя

Галоўны будынак універсітэта Ювяскюля, пабудаванага па праекту Алвара Аалта

У 1858 годзе тут быў адкрыты першы фінамоўны ліцэй, які лічыцца першай фінамоўнай вышэйшай навучальнай установай. У 1863 годзе адкрыта першае вучылішча па падрыхтоўцы настаўнікаў на фінскай мове. У 1864 годзе — першая фінамоўная школа для дзяўчынак. У 1914 году — першы ў Фінляндыі летні ўніверсітэт. З 1966 года дзейнічае ўніверсітэт Ювяскюля, адзін з найбуйнейшых ВНУ Фінляндыі, у якім вучацца каля 16 тысяч студэнтаў. Усяго ў розных навучальных установах горада вучацца каля 40 тысяч чалавек.

Спорт

  • Ювяскюля — футбольны клуб.
  • JYP — хакейны клуб.

Славутасці

У горадзе размешчаны будынкі, пабудаваныя па праектах Алвара Аальта. Праводзіцца Neste Rally Finland.

Гарады-пабрацімы

Парк Ставангер, які знаходзіцца побач з цэнтрм горада, названы ў гонар нарвежскага горада-пабраціма — Ставангер.

Вядомыя жыхары і ўраджэнцы

Зноскі

  1. ↑ Kuntien Asukasluvut Aakkosjärjestyksessä Архівавана 2 снежня 2010.
  2. ↑ Tervoja, Pia. Bene veniatis in urbem Jyväskylä (нявызн.) (недаступная спасылка). City of Jyväskylä (1 жніўня 2008). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2017. Праверана 27 February 2012.
  3. ↑ Опрос: Тампере – лучший город Финляндии для проживания // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 4 красавіка 2012.(Праверана 18 кастрычніка 2022)
  4. ↑ Berndtson, Nils (1983). “Lahden talon ja suvun varhaisista vaiheista”. Keski-Suomen museon monistesarja 2/1983. Jyväskylän kaupunki, Finland: Keski-Suomen museo. pp. 1–23.
  5. ↑ Schools for non-Swedish Speakers (нявызн.). From Marketplace to a Wonderful Town - A Brief Introduction to the History of Jyväskylä. City of Jyväskylä (2003). Праверана 26 February 2012.
  6. ↑ Jyväskylän kaupungin väestöarvio (нявызн.). Väestötilastoja. City of Jyväskylä (2012). Праверана 15 September 2012.
  7. ↑ Kosonen, Ilmari. Miten Sissoset muinoin saivat nimensä jousipuusta? (нявызн.). Saunan synty. Sissosten sukuseura ry. (28 лютага 2005). Праверана 26 February 2012.
  8. ↑ Jyväskylän kaupunginjohtaja: Curriculum Vitae(нявызн.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2013. Праверана 2 May 2010.
  9. ↑ Jyväskylä (нявызн.). Järviwiki. Finland’s Environmental Administration (2012). Праверана 26 February 2012.
  10. ↑ Nature and space: Aalto and Le Corbusier. Routledge. 2003. http://books.google.fi/books?id=YV9FzaIu5kYC&pg=PA38&lpg=PA38&dq=aalto+jyv%C3%A4skyl%C3%A4+toscana&source=bl&ots=CXDpw_Arck&sig=49rqioAuQjabAUKQlETvShLE46M&hl=fi&ei=BjVCTOTkBN6XONT4-aYN&sa=X&oi=book_result&ct=result&resnum=3&ved=0CDMQ6AEwAg#v=onepage&q&f=false. Retrieved on 2010-07-17.
  11. ↑ A short history of Jyväskylä (нявызн.). A short history of Jyväskylä. City of Jyväskylä. Праверана 2 снежня 2011.
  12. ↑ Jyväskylän kaupungin elinkeinoelämän vaikuttavuus 1990-luvulla (нявызн.). Jyväskylän kaupungin elinkeinoelämän vaikuttavuus 1990-luvulla. University of Jyväskylä.
  13. ↑ Mouvement de la Population de Finlande en 1939 (нявызн.). Official Finnish population statistics 1939. Finnish Government.
  14. ↑ City of Jyväskylä: For immigrants (нявызн.) (недаступная спасылка). City of Jyväskylä (2012). Архівавана з першакрыніцы 2 лістапада 2012. Праверана 26 February 2012.
  15. ↑ Die Partnerstädte der Landeshauptstadt Potsdam(нявызн.)  (недаступная спасылка). www.potsdam.de. Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2016. Праверана 24 June 2010.
  16. ↑ Poznań - Miasta partnerskie(нявызн.) . 1998–2013 Urząd Miasta Poznania. City of Poznań. Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2013. Праверана 11 снежня 2013.
  17. ↑ Poznań Official Website - Twin Towns (нявызн.). (in Polish) © 1998–2008 Urząd Miasta Poznania. Праверана 29 лістапада 2008.
  18. ↑ Twin Cities (нявызн.) (недаступная спасылка). City of Jyväskylä (2012). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2017. Праверана 26 February 2012.
  19. ↑ Terhi Saranen. Ystävänä kaupunki (нявызн.) (недаступная спасылка). Jyväskylä lehti (31 жніўня 2005). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2017. Праверана 26 February 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be