wd wp Пошук:

Юравіцкі сельсавет (Калінкавіцкі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Юравіцкі сельсавет. Ю́равіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Юравічы.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Юравіцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Юравічы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мазырскай акругі. 10 лістапада 1927 года скасаваны ў сувязі з утварэннем Юравіцкага местачковага Савета, у склад якога была ўключана тэрыторыя скасаваных Шарэйкаўскага і Юравіцкага сельсаветаў.

У 1930 годзе Юравіцкі сельсавет адноўлены. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Мазырскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці. З 3 ліпеня 1939 года ў складзе Калінкавіцкага раёна. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гомельскай вобласці. 26 верасня 2006 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Прудоцкага сельсавета (3 населеныя пункты: Ігната-Фабіянаўка, Крышычы і Прудок)[1]. 28 лістапада 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бярозаўскага сельсавета (9 населеных пунктаў: Абухаўшчына, Агароднікі, Баец, Бярозаўка, Вадовічы, Вужынец, Леніна, Слабодка і Чорнаўшчына)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў) — 1184 чалавекі[3], з іх 91,7 % — беларусы, 3,4 % — рускія, 2,0 % — цыганы, 1,4 % — украінцы[4].

Зноскі

  1. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области Архівавана 22 верасня 2019.
  2. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 12 ноября 2013 г. № 282 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Калинковичского района Гомельской области Архівавана 11 красавіка 2021.
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мазырскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Юравіцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1927 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1930 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Калінкавіцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be