wd wp Пошук:

Юр’еўскі сельсавет

Ю́р’еўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Юр’ева.

Сельсавет знаходзіўся ў паўночнай частцы раёна, на поўнач ад Смалявічаў. Па тэрыторыі сельсавета працякалі рэкі Гайна і Усяжа, праходзіла вузкакалейная чыгунка.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Смалявіцкага раёна Менскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Смалявіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе 11 населеных пунктаў (Антаполле, Арлова, Бабін Лес, Мглё, Прудзішча, Сарнацкае, Сутокі, Тачылішча, Хаценава, Юзафова і Юр’ева) уключаны ў склад Лагойскага раёна, 2 населеныя пункты (вёскі Кальнікі і Напалкі) перададзены ў склад Барысаўскага раёна[1]. З 6 студзеня 1965 года сельсавет у складзе адноўленага Смалявіцкага раёна. У 1982 годзе ў склад Жодзінскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Арлова, Бабін Лес і Тачылішча)[2]. 23 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Жодзінскага сельсавета перададзена вёска Кальнікі[3]. 30 кастрычніка 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Усяжскага сельсавета[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 818 чалавек[5], з іх 96,7 % — беларусы, 1,8 % — рускія, 0,6 % — украінцы[6].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 9 населеных пунктаў: аграгарадок Юр’ева, вёскі Антаполле, Кальнікі, Мглё, Прудзішча, Сарнацкае, Сутокі, Хаценава і Юзафова.

Зноскі

  1. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб узбуйненні сельскіх раёнаў Беларускай ССР ад 25 снежня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 41 (1000).
  2. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 25 студзеня і 8 лютага 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 10 (1708).
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 28 чэрвеня 2021.
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Лагойскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Смалявіцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be