wd wp Пошук:

Жодзінскі сельсавет

Жо́дзінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — горад Жодзіна (не ўваходзіць у склад).

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Смалявіцкага раёна Менскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Жодзіна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Смалявіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 12 лістапада 1957 года ў склад сельсавета з Пліскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Буда, Высокае Ляда № 1, Градкі, Залатая Горка, Калюжкі, Новыя Градкі, Перамежнае і Сухі Астравок)[1]. 21 студзеня 1958 года Жодзіна атрымала статус гарадскога пасёлка. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Барысаўскага раёна. 27 снежня 1962 года ў склад сельсавета ўключаны вёскі Забрадзенне I, Забрадзенне II, Жажэлка, Лютка, Падасіннік Пліскага сельсавета і вёскі Кальнікі, Напалкі Юр’еўскага сельсавета[2]. 7 сакавіка 1963 года Жодзіна атрымала статус горада. З 6 студзеня 1965 года сельсавет у складзе адноўленага Смалявіцкага раёна. У 1982 годзе ў склад сельсавета з Юр’еўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Арлова, Бабін Лес і Тачылішча)[3]. 23 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Пліскага сельсавета перададзены пасёлак Дарожны, у склад Усяжскага сельсавета перададзена вёска Напалкі, у склад Юр’еўскага сельсавета — вёска Кальнікі[4]. 22 мая 1998 года ў склад сельсавета з Усяжскага сельсавета вернута вёска Напалкі. 18 чэрвеня 2008 года ў склад сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Восава, Калюга і Чорны Лес), якія знаходзіліся ў раённым падпарадкаванні[5]. 5 сакавіка 2008 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Барсукі[6], 28 кастрычніка 2013 года вернуты ў горад Жодзіна[7].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3327 чалавек[8], з іх 90,1 % — беларусы, 8,0 % — рускія, 1,3 % — украінцы[9].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 1.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
  3. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 25 студзеня і 8 лютага 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 10 (1708).
  4. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  5. Решение Минского областного Совета депутатов от 18 июня 2008 г. № 115 Об изменении границ Жодинского, Плисского сельсоветов и г.Смолевичи Смолевичского района Архівавана 24 кастрычніка 2021.
  6. Решение Смолевичского районного Совета депутатов от 5 марта 2008 г. № 66 О преобразовании некоторых сельских населенных пунктов в агрогородки
  7. Решение Смолевичского районного Совета депутатов от 28 октября 2013 г. № 174 О переносе административных центров сельсоветов Смолевичского района
  8. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  9. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Смалявіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Барысаўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Смалявіцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be