wd wp Пошук:

Ямнае (Столінскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ямнае. Я́мнае[1] (трансліт.: Jamnaje, руск.: Ямное) — вёска ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Стружскага сельсавета. Праз вёску праходзіць мяcцовая аўтамабільная дарога Н580 Столін — Струга — Альманы.

Гісторыя

Вядома з пачатку 1920-х гадоў. Паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавора 1921 года вёска апынулася ў складзе Польшчы, у Столінскай гміне Лунінецкага, затым Столінскага паветаў Палескага ваяводства.

Паводле першага перапісу насельніцтва Польшчы, які прайшоў 30 верасня 1921 года, вёска складалася з 19 двароў.

У выніку польскага паходу Чырвонай Арміі ў верасні 1939 года і ўз’яднання Заходняй Беларусі з Беларускай ССР вёска ў складзе Беларускай ССР. Перад Вялікай Айчыннай вайной у вёсцы 18 двароў. У 1944 годзе нямецкія акупацыйныя войскі спалілі вёску і загубілі 2 яе жыхароў.

Станам на 1 студзеня 2002 года ў вёсцы 84 двары. Працаваў магазін.

Насельніцтва

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. 1 2 3 4 5 6 Дулеба, Г. І., Новікава, Г. М., Юркевіч, Ю. С. З гісторыі населенных пунктаў… — С. 624.

Літаратура

  • Дулеба, Г. І., Новікава, Г. М., Юркевіч, Ю. С. З гісторыі населенных пунктаў / Г. І. Дулеба, Г. М. Новікава, Ю. С. Юркевіч // Памяць: Столінскі раен: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Уклад. Ю. С. Юркевіч; Рэдкал.: Г. К. Кісялеў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск: БЕЛТА, 2003. — 635 с.: іл. — С. 624. — ISBN 985-6302-49-8.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Столінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be