wd wp Пошук:

Ямніцкі сельсавет

Я́мніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Ямнае.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Ямнінскі сельсавет у складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР з цэнтрам у вёсцы Ямнае. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Клятное, сельсавет перайменаваны ў Клятнянскі сельсавет[1][2]. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Быхаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. Пасля вайны цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ямнае, 16 ліпеня 1954 года — вернуты ў вёску Клятное[3]. 11 красавіка 1960 года Дунайкоўскі, Мокраўскі і Клятнянскі сельсаветы аб’яднаны ў Ямніцкі сельсавет з цэнтрам у вёсцы Ямніца[4]. 4 чэрвеня 1965 года з часткі сельсавета зноў утвораны Мокраўскі сельсавет (18 населеных пунктаў: Зарэчча, Лапша, Людкоў, Мазкі, Малінаўка, Мокрае, Падклённе, Падлессе, пасёлак РТМС, пасёлак цагельнага завода, Пянюгі, Сапяжынка, Сушчоў, Сядзібка, Сядзіч, Трасцівец, Холстава і Хутар)[5]. 10 студзеня 1969 года з часткі сельсавета зноў утвораны Дунайкоўскі сельсавет. 19 жніўня 2011 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дунайкоўскага сельсавета (9 населеных пунктаў: Барсукі, Вязьма, Гамарня, Дзедава, Дунаёк, Праточнае, Тартак, Уюн, Хамічы)[6].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 697 чалавек[7], з іх 94,1 % — беларусы, 3,3 % — рускія, 1,7 % — украінцы[8].

Зноскі

  1. Ямніцкі сельсавет у картатэцы Фондавага каталога дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  2. Клятное // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / У. У. Бянько і інш. — Мн.: БелЭн, 2008. — 727 с. ISBN 978-985-11-0409-9. С. № 265
  3. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  4. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  5. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
  6. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 19 августа 2011 г. № 10-16 Об изменении административно-территориального устройства Быховского района Могилевской области Архівавана 25 сакавіка 2020.
  7. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Быхаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Быхаўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be