wd wp Пошук:

Ярэўскі сельсавет

Ярэ́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Ярэва.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Свілельскі сельсавет у складзе Пастаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Свілелі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 14 красавіка 1962 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ярэва[1]. 20 лістапада 1970 года сельсавет перайменаваны ў Ярэўскі. 25 сакавіка 2022 года скасавана вёска Новы Двор[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1091 чалавек[3], з іх 80,5 % — беларусы, 7,7 % — рускія, 7,1 % — палякі[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  2. Решение Поставского районного Совета депутатов от 25 марта 2022 г. № 198 Об упразднении сельских населенных пунктов Поставского района
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Пастаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Пастаўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be