Ястрабель (Столінскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ястрабель. Я́страбель[1] (трансліт.: Jastrabieĺ, руск.: Ястребель) — вёска ў Беларусі, у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Беражноўскага сельсавета.
Геаграфія
Знаходзіцца каля возера Чартоўскі Вір (Ятрабельскае).
Гісторыя
Вядома па пісьмовых крыніцах з канца XVIII стагоддзя. У 1795 годзе належала памешчыкам Шчытам. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі. Пазней уласнасць Кіневічаў. Ястрабель упамінаецца ў царкоўных дакументах 1879 года як вёска Дубенецкага праваслаўнага прыхода Плотніцкай воласці Пінскага павета Мінскай губерні.
Паводле перапісу 1897 года 4 двары. У 1909 годзе ў вёсцы было 7 двароў. Паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавора 1921 года вёска апынулася ў складзе Польшчы.
Паводле першага перапісу насельніцтва Польшчы, які прайшоў 30 верасня 1921 года, вёска (13 двароў) у складзе Плотніцкай гміны Лунінецкага, затым Столінскага паветаў Палескага ваяводства.
У выніку польскага паходу Чырвонай Арміі ў верасні 1939 года і ўз’яднання Заходняй Беларусі з Беларускай ССР вёска ў складзе Беларускай ССР. Перад Вялікай Айчыннай вайной у вёсцы 15 двароў. У сакавіку 1943 года нямецкія акупацыйныя войскі спалілі вёску і загубілі яе 2 жыхароў.
Станам на 1 студзеня 2002 года ў вёсцы 2 двары.
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1897 — 45 чал.[2]
- XX стагоддзе: 1909 — 65 чал.[2]; 1921 — 71 чал.[2]; 1941 — 45 чал.[2]; 1959 — 70 чал.[2]
- XXI стагоддзе: 2002 — 3 чал.[2]
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- 1 2 3 4 5 6 Дулеба, Г. І., Новікава, Г. М., Юркевіч, Ю. С. З гісторыі населенных пунктаў… — С. 624.
Літаратура
- Дулеба, Г. І., Новікава, Г. М., Юркевіч, Ю. С. З гісторыі населенных пунктаў / Г. І. Дулеба, Г. М. Новікава, Ю. С. Юркевіч // Памяць: Столінскі раен: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Уклад. Ю. С. Юркевіч; Рэдкал.: Г. К. Кісялеў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск: БЕЛТА, 2003. — 635 с.: іл. — С. 624. — ISBN 985-6302-49-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Столінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.