wd wp Пошук:

Іванава

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Іванава, значэнні.

Іва́нава[2] (афіц. транс.: Ivanava; да 1940 года — Я́наў) — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Іванаўскага раёна, на р. Самароўка. За 132 км ад Брэста. Чыгуначная станцыя Янаў-Палескі на лініі Брэст—Пінск. Насельніцтва 16 465 чал. (2017)[3].

Гісторыя

У некаторых выданнях[4] можна сустрэць памылковае атаясамленне пачатку гісторыі палескага Янава з вёскай Порхаў, уладаннем біскупаў луцкіх. На самай справе Порхавым звалася колішняе мястэчка, а цяпер вёска Янаў Падляскі ў Бяльскім павеце Люблінскага ваяводства Польшчы[5]. Найбольш раннія згадкі пра Янаў-Палескі датуюцца XVII стагоддзем[6].

Касцёл і помнік Св. Андрэю Баболі. Літаграфія з акварэлі Н. Орды, ХІХ ст.

У XVII ст. Янава мела статус мястэчка ў Пінскім павеце Берасцейскага ваяводства. У Трынаццацігадовую вайну 16 мая 1657 паселішча захапілі казакі, якія пасля працяглых катаванняў забілі тут каталіцкага місіянера Андрэя Баболі. У 1678 Я. К. Копаць заснаваў у мястэчку езуіцкую місію, якая належала да Пінскага калегіума. У 1694 Янава перайшло ў валоданне Ганны, дачкі Я. К. Копаця і жонкі князя Канстанціна Яна Шуйскага, пазней мястэчкам валодаў яе сын А. А. Шуйскі і ўнук Я. Н. Шуйскі[6].

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Янава апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе ўвайшло ў Кобрынскі павет Гродзенскай губерні. Цягам XIX ст. мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Арэшкаў.

У 1861 расійскія ўлады раскватаравалі ў Янаве казакоў 31-га Данскога палка для задушэння сялянскіх хваляванняў у мястэчку і ваколіцах. У 1884 за 1 км ад Янава прайшла Палеская чыгунка, адкрылася невялікая станцыя (цяпер Янаў-Палескі) з драўляным вакзалам, складскімі памяшканнямі, рамонтнымі майстэрнямі. Станам на 1869 у Янаве існавалі драўляная праваслаўная царква, мураваны рымска-каталіцкі касцёл, капліца ў гонар Св. Андрэя Баболі, станавая кватэра, валасная ўправа, аптэка. Па выніках перапісу (1897) у мястэчку было 724 будынкі, працавалі народнае вучылішча і царкоўнапрыходская школа, сукнавальная фабрыка, гарбарны і цагельны заводы, маслабойня, 4 млыны.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Янава апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Пінскім павеце Палескага ваяводства. Станам на 1935 тут знаходзіліся гміннае кіраванне, паштова-тэлеграфнае кіраванне, паліцэйскі пастарунак, некалькі прыватных гасцініц, лесапільня «Горбур», паравы млын «Горбур»; дзейнічала польская школа.

У 1939 Янава увайшло ў БССР, бальшавікі змянілі гістарычную назву паселішча на рускі лад на Іванава. На 1940 тут працавалі бальніца (на 50 ложкаў), радзільны дом (на 20 месцаў), паліклініка з 4 кабінетамі, пошта, 20 тэлефонаў, 3 тэлеграфныя апараты; дзейнічалі 7-гадовая беларуская, расійская і яўрэйская школы. 15 студзеня 1940 Іванава атрымала афіцыйны статус гарадскога пасёлка і стала цэнтрам раёна. У Другую сусветную вайну з 27 чэрвеня 1941 да 16 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

11 сакавіка 1971 года Іванава атрымала статус горада[7]. У 1997 адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка мастаку і кампазітару Напалеону Ордзе, ураджэнцу в. Варацэвічы. 11 сакавіка 2011 адбылося афіцыйнае зацвярджэнне гарадскіх сцяга і герба[8].

  • Места на старых фотаздымках
  • Капліца Св. Андрэя БаболіКапліца Св. Андрэя Баболі
  • Алтар з рэліквіямі Св. Андрэя БаболіАлтар з рэліквіямі Св. Андрэя Баболі
  • ЦаркваЦарква
  • Вуліца мястэчка, справа сінагогаВуліца мястэчка, справа сінагога

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1830 — 516 муж., з іх шляхты 10, духоўнага саслоўя 1, мяшчан-іўдзеяў 243, мяшчан-хрысціян і сялян 262[9]; 1866 — 809 чал.; 1885 — 2 437 чал.; 1897 — 3 041 чал.[10]
  • XX стагоддзе: 1905 — 2 939 чал.; 1924 — 3 068 чал., з іх 521 беларус, 289 палякаў, 190 рускіх, 1 859 яўрэяў; 1935 — 3,5 тыс. чал.; 1940 — 4 918 чал.; 1946 — 2 279 чал.; 1956 — 3 тыс. чал.[11]; 1971 — 7,1 тыс. чал.; 1991 — 14,6 тыс. чал.[12]; 1994 — 15,6 тыс. чал.[13]; 1995 — 15,8 тыс. чал.[14]
  • XXI стагоддзе: 2006 — 16,4 тыс. чал.; 2009 — 16 086 чал. (перапіс)[15]; 2016 — 16 450 чал.[16]; 2017 — 16 465 чал.[3]

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў, дрэваапрацоўчай прамысловасці. Гасцініца «Пад ліпамі».

Культура

Дзейнічаюць 3 бібліятэкі, дом творчасці дзяцей і юнацтва. Таксама дзейнічаюць 1 касцёл і 1 праваслаўная царква.

Адукацыя

У Іванаве працуюць гімназія, 3 сярэднія, музычная, дзіцяча-юнацкая спартыўная школы, 6 дашкольных устаноў. Менавіта ў Іванаве знаходзіцца адзіная ў Брэсцкай вобласці гарадская беларускамоўная школа, яна ж з музычным ухілам[17].

Медыцына

Медыцынскія паслугі аказвае гарадская паліклініка.

Турыстычная інфармацыя

Праз места праходзіць турыстычны маршрут «Россып талентаў палескіх». Працуе Іванаўскі музей гісторыі ўтварэння раёна. Спыніцца можна ў гасцініцы «Пад ліпамі».

У Іванаве дзейнічае адзіная ў Беларусі школа бондарства.

Славутасці

Страчаная спадчына

Вядомыя асобы

Асноўны артыкул: Вядомыя асобы Іванава

Гл. таксама

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  3. 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Иваново // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  5. Пазднякоў В. Янаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 781. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  6. 1 2 Пазднякоў В. Янаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 782. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  7. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 11 сакавіка 1971 г. Аб пераўтварэнні гарадскога пасёлка Іванава Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў горад раённага падпарадкавання // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 8 (1310).
  8. «Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных и территориальных единиц Брестской области». Указ Президента Республики Беларусь от 11.03.2011 г. № 101 (руск.)
  9. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 413.
  10. История на Ивановский районный исполнительный комитет
  11. Іванава // Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
  12. Иваново // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  13. Іванава // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 464.
  14. Беларусь, 1995
  15. Перепись населения — 2009. Брестская область (руск.)  Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  16. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  17. У гарадах Берасьцейшчыны засталася адна беларускамоўная школа, у Янаве, 10 травень 2017, Радыё Свабода

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Іванаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Аларскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Вяземскага раёна (Смаленская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты Дзямідаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Клімавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Лельчыцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Нясвіжскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Сафонаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Шаркаўшчынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be