Варацэвічы
Варацэ́вічы[1] (трансліт.: Varacevičy, руск.: Вороцевичи) — вёска ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарбахскага сельсавета.
Гісторыя
Упершыню згадвацца пад 1497 годам, калі пінскі князь Фёдар даў вёску Мацвею Грычыну, потым Варацэвічамі валодаў яго сын Война-Барыс. З 1528 года належалі Юрэвічам-Ільінічам, прыкладна з XVII ст. – Ордам[2].
Да 1920 года ўваходзілі ў склад Кобрынскага павета Гродзенскай губерні. За польскім часам вёска—цэнтр гміны. У 1940—1954 гадах цэнтр Варацэвіцкага сельсавета. Да 2013 года ўваходзіла ў склад Снітаўскага сельсавета[3].
11 сакавіка 2011 года ўказам прэзідэнта «Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных и территориальных единиц Брестской области» зацверджаныя герб і сцяг вёскі[4].
Славутасці
- Музейны комплекс Напалеона Орды (1950-я г., 2007) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000264шыфр 112Г000264
- Свята-Крыжаўзвіжанская царква (1869—1874) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000265шыфр 113Г000265
Страчаная спадчына
- Сядзібна-паркавы комплекс Ордаў (XVIII ст.)
Вядомыя асобы
- Напалеон Орда (1807—1883) — беларускі мастак, кампазітар, пісьменнік, педагог, піяніст.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Варачыві́чы
- ↑ Л.М. Несцярчук. Напалеон Орда. Шлях да Бацькаўшчыны : кніга-альбом. — Мн.: Маст. літ., 2009. — С. 19. — ISBN 978-985-02-1031-9.
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 26.06.2013 № 287 “Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивановского района Брестской области”
- ↑ «Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных и территориальных единиц Брестской области». Указ Президента Республики Беларусь от 11.03.2011 г. № 101 (руск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Варацэвічы
- Здымкі на Radzima.org
- Валентина Козлович: В Вороцевичи, к Наполеону…, Советская Белоруссия №203 (22613), Четверг 26 октября 2006 года(недаступная спасылка) (руск.)
Катэгорыя·Населеныя пункты Іванаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.