wd wp Пошук:

Іванкі (Мядзельскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Іванкі. Іванкі́[1] (трансліт.: Ivanki, руск.: Иванки) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Занарацкага сельсавета.

Гісторыя

У 19 стагоддзі — маёнтка Іванкі і Дваржэц Свянцянскага павета Віленскай губерні, валоданне памешчыка Урбановіча, 10 двароў, 28 душ прыгонных сялян мужчынскага полу. У 1904 г. вёска Шэметаўскай воласці Свянцянскага павета, 177 жыхароў. З 12.10.1940 г. у Сырмежскім сельсавеце Свірскага раёна Вілейскай вобласці, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай вобласці, з 31.08.1959 г. Мядзельскага раёна, з 20.01.1960 г. у Мінскай вобласці. У 1949 г. вяскоўцы стварылі калгас імя М. Горкага, у 1952—1954 гг. вёска — цэнтр узбуйненага калгасу імя М. Горкага, з 06.03.1954 г. — у складзе сучаснага калгасу з той жа назвай (цэнтр — вёска Буйкі).

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Сырмежскага сельсавета[2].

Насельніцтва

  • 113 жыхароў (1960)
  • 19 двароў, 42 жыхары (1997)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Мядзельскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be