wd wp Пошук:

Ізюм

Ізюм[4] — горад у Харкаўскай вобласці Украіны, цэнтр Ізюмскага раёна

Геаграфія

Знаходзіцца на р. Северскі Данец ля падножжа гары Крэмэнэць. Чыгуначная станцыя на лініі Харкаў — Лыман.

Гісторыя

Пад назвай «Ізюм сакма» згадваецца ў 1571 годзе. З 1682 года вядомы як Ізюмскі акоп. У 1688—1765 — Ізюмскі Слабадскі полк. У 1765 — правінцыйны горад, а ў 1780 годзе — пры стварэнні намесніцтва — павятовы горад. Падчас расійска-ўкраінскай вайны ў 2022 горад моцна пацярпеў ад абстрэлаў, з 2 красавіка да 10 верасня 2022 знаходзіўся пад расійскай акупацыяй.

Насельніцтва

  • 1897 год — 13 108 чал.
  • 1960 год — 9 609 чал.
  • 2013 год — 51 511 чал.
  • 2021 год — 45 884 чал.

Эканоміка

Цеплавозарамонтны, оптыка-механічны, будматэрыялаў, цагляны, піваварны заводы, мэблевая фабрыка. Медыцынскі каледж. Краязнаўчы музей.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Тройницкий Н. А. Первая всеобщая перепись населения Российской империи 1897 г. XLVI. Харьковская губерния. — СПб.: 1904. — Т. 46. — С. V.
  2. Памятная книжка Харьковской губернии на 1862 год — С. 27.
  3. Розподіл наявного населення за типом місцевостіДзяржаўная служба статыстыкі Украіны. Праверана 16 красавіка 2022.
  4. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Ізюмскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Бабруйскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Кіраўскага раёна (Крым) Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Раёны Харкаўскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be