Ішкалдзь
І́шкалдзь[1] (трансліт.: Iškaldź, руск.: Ишколдь) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, каля ракі Уша. Уваходзіць у склад Крошынскага сельсавета. Размешчана за 36 км на паўночны ўсход ад Баранавіч, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы—Мінск, за 3 км ад шашы Брэст—Мінск. Насельніцтва 264 жыхары, 123 гаспадаркі (2005).
Ішкалдзь — былое мястэчка гістарычнай Навагрудчыны. Да нашага часу тут захаваўся адзін з найбольш старажытных касцёлаў на Беларусі.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Ішкалдзь згадваецца ў 1-й пал. XV ст. як маёнтак у Наваградскім павеце, уладанне Неміровічаў. У 1449 смаленскі намеснік М. Неміровіч заснаваў тут касцёл. У 1472 г. з яго фундацыі збудавалі мураваны касцёл Найсвяцейшай Тройцы. М. Неміровіч запісаў маёнтак сваёй жонцы Альжбеце, па смерці якой гэты двор мусіў перайсці пад юрысдыкцыю Віленскага біскупства.
У 1502 і 1506 гг. Ішкалдзь пацярпела ад набегаў крымскіх татараў. Станам на 1579 г. паселішча мела статус мястэчка і знаходзілася ў валоданні Кацярыны Тэньчынскай, тут было 82 сядзібы, 2 карчмы. На 1598 г. — рынак, 2 вуліцы, 69 двароў, уласнасць К. Радзівіла Перуна. Сяляне мястэчка адбывалі паншчыну 3 дні ў тыдзень з валокі[2]. Пазней мясціна знаходзілася ў валоданні Ільінічаў, Радзівілаў, Вітгенштэйнаў.
Станам на 1755 г. — 89 двароў. У 1787 г. мястэчка знаходзілася ў складзе Новагародскага павета Вялікага Княства Літоўскага, налічвала больш за 100 двароў.
Пад уладай Расійскай імперыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 г. Ішкалдзь апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Навагрудскім павеце. У 1862 г. мястэчка ў Гарадзенскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
Пасля здушэння нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863—1864 гадоў у 1868 годзе касцёл пераўтвораны ў Троіцкую царкву Маскоўскага патрыярхату. У 1879 годзе яе прыход налічваў каля 2 тысяч прыхаджан, сярод якіх пісьменныя складалі толькі 4 %.
У першай палове 1880-х гг. у мястэчку было 108 двароў. У 1897 годзе дзейнічала царква, працавалі магазін, крама і карчма, рэгулярна праводзіўся 1 кірмаш. Побач з мястэчкам быў засценак Новая Ішкалдзь.
Найноўшы час
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Ішкалдзь апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Паланэчкаўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. У гэты час тут было 136 дамоў; каля мястэчка існавала вёска Ішкалдзь (13 дамоў). Станам на 1923 — 136 двароў.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне. З 12 кастрычніка 1940 года да 16 ліпеня 1954 года цэнтр Ішкалдзеўскага сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 6 ліпеня 1944 года акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Станам на 1 студзеня 1998 — 138 двароў.
- Мястэчка на старых здымках
- Касцёл, галоўны фасад
- Касцёл, з боку апсіды
- Касцёл, інтэр’ер
- Касцёл, старажытныя дзверы
З 16 ліпеня 1954 года да 14 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Паланечкаўскага сельсавета[3], да 26 чэрвеня 2013 года — у склад Петкавіцкага сельсавета (у 1960—1986 гадах — Савіцкі сельсавет)[4].
Насельніцтва
- XIX стагоддзе:
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 264 жыхары, 123 гаспадаркі.
Інфраструктура
У Ішкалдзі працуюць сярэдняя школа, бібліятэка, сельскі клуб.
Славутасці
- Касцёл Найсв. Тройцы (1472) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000057шыфр 112Г000057
- Капліца Маці Божай (каля касцёла)
- Магіла кс. Вінцэнта Латарэвіча, забітага 19 сакавіка 1919 у Мірскім замку бальшавікамі
Страчаная спадчына
- Сядзіба (XVI ст.)
Галерэя
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Лойка, П. А. Прыватнаўласніцкія сяляне Беларусі: Эвалюцыя феадальнай рэнты ў другой палове ХVІ—ХVIII ст. / П. А. Лойка; АН БССР, Інстытут гісторыі; Пад рэд. В. І. Мялешкі. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — 111 с. — С. 24. — ISBN 5-343-00563-2. Са спасылкай на: ЦГДА БССР. — Ф. КМФ-5. — Воп. 1. — Спр. 1380. — Арк. 8.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
- ↑ Решение Брестский облсовет 286 26.06.2013 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области(руск.) . Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 2 жніўня 2015.
- ↑ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 413.
- ↑ Валерый Шаблюк Ішкалдзь // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 511.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата.
- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна. — Мн., БЕЛТА, 2000.
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна. — Мн., БЕЛТА, 2000. — 736 с.: іл. ISBN 985-6302-28-5.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Ішкалдзь // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8. — С. 369.
- Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Iszkołdź // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. S. 308.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ішкалдзь
- Здымкі на Radzima.org
Катэгорыя·Населеныя пункты Баранавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.