Баранавічы
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Баранавічы (значэнні). Бара́навічы[3] (трансліт.: Baranavičy) — горад абласнога падпарадкавання ў Брэсцкай вобласці, цэнтр Баранавіцкага раёна, у міжрэччы р. Шчары і яе прытоку р. Мышанкі, за 206 км ад Брэста. Чыгуначны і аўтамабільны вузел. Насельніцтва 179 439 чал. (2017)[4].
Гісторыя
Узнікненне Баранавічаў звязана з будаўніцтвам Маскоўска-Брэсцкай чыгункі. Пачатак гораду дала чыгуначная станцыя Баранавічы (назва ад вёскі ў Навагрудскім павеце), здадзеная ў эксплуатацыю ў лістападзе 1871 г. Вакол яе ўзнік пасёлак, які ў сярэдзіне 1880-х гадоў налічваў каля 1,5 тыс. жыхароў, 120 дамоў. У маі 1884 пасёлку нададзены статус мястэчка пад назвай Развадова (ад прозвішча ўладальніцы мясцовага маёнтка Развадоўскай). У снежні 1884 г. пачаў дзейнічаць участак чыгункі Вільня—Лунінец—Пінск, новая станцыя Баранавічы Палескай чыгункі стала другім цэнтрам фарміравання горада. Пасёлак, што пачаў фарміравацца вакол станцыі, атрымаў назву Новыя Баранавічы. У 1890-я пасёлкі аб’ядналіся. Паводле перапісу 1897 г. у Баранавічах 8718 жыхароў, 834 будынкі, 4 прадпрыемствы, двухкласныя школы чыгуначнікаў і дабрачыннага таварыства.
У рэвалюцыю 1905—1907 адбылося Баранавіцкае выступленне рабочых і салдатаў 1905 г. Напярэдадні Першай сусветнай вайны працавалі тры цагельныя, маслабойны, два лесапільныя, чыгуналіцейны заводы, тры фабрыкі млынавых жорнаў.
У пачатку Першай сусветнай Вайны ў Баранавічах размяшчалася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага рускай арміяй. З верасня 1915 г. акупіраваны германскімі войскамі. У ваколіцах Баранавічаў праходзіла лінія фронту. У чэрвені—ліпені 1916 рускія войскі правялі Баранавіцкую аперацыю, але расійскі наступ быў няўдалы. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Пасля адыходу немцаў 5 студзеня 1919 года ўстаноўлена савецкая ўлада, Баранавічы ў складзе Савецкай Беларусі. З 6 лютага 1919 года горад, цэнтр Баранавіцкага павета Мінскай губерні, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны 18 сакавіка 1919 года польскі атрад кавалерыі пад кіраўніцтвам маёра Уладзіслава Дамброўскага адбіў Баранавічы з рук бальшавікоў. Польскія войскі здабылі вялікую колькасць зброі, амуніцыі, іншых ваенных рэсурсаў, а таксама ўзялі ў палон шматлікіх бальшавіцкіх салдат[5]. У ліпені 1920 года Баранавічы былі заняты бальшавікамі, але з верасня 1920 года ізноў акупіраваны польскімі войскамі.
Паводле Рыжскага міру з 1921 года Баранавічы ў складзе Польшчы, цэнтр павета Навагрудскага ваяводства. У 1924 годзе быў збудаваны драўляны касцёл Узвіжання Святога Крыжа. У горадзе існаваў таксама, створаны раней за варшаўскі, Помнік-магіла невядомага жаўнера[6]. У 1938 годзе пачала працаваць радыёстанцыя Польскае Радыё Баранавічы, адной з мэтаў якой было супрацьстанне савецкай радыёпрапагандзе. У Баранавічах сваю сядзібу мела Брыгада КАП «Навагрудак», якая дзейнічала ў 1924—1937 гадах[7].
З пачаткам паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь 17 верасня 1939 года на тэрыторыі Баранавіцкага павета пачасціліся рабункі і забойствы. Ахвярамі былі заможныя грамадзяне і супрацоўнікі польскай адміністрацыі. Тым часам у Баранавічах кіраўнік магістрата Ян Венгжын сфарміраваў міліцыю, якая дзейнічала да прыходу ў горад Чырвонай Арміі, што адбылося цягам таго ж дня, але дзякуючы ёй Баранавічы былі адным з нешматлікіх месцаў у Заходняй Беларусі, дзе напачатку паходу Чырвонай Арміі не адбыліся пагромы[8].
З лістапада 1939 года горад у БССР, са снежня 1939 года — цэнтр Баранавіцкай вобласці. Дзейнічалі Баранавіцкі абласны драматычны тэатр, Баранавіцкі настаўніцкі інстытут.
З 27 чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года Баранавічы акупаваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Дзейнічалі Баранавіцкая акруговая антыфашысцкая арганізацыя і Баранавіцкае гарадское патрыятычнае падполле. Акупанты зрабілі у горадзе яўрэйскае гета, куды сагналі каля 15 тысяч яўрэяў Баранавіч і навакольных вёсак[9]. Падчас акупацыі было знішчана ад 22 да 30 тысячай яўрэяў Баранавічаў і наваколля[10][11].
З 1954 года — у Брэсцкай вобласці, цэнтр Навамышскага, з 1957 года — Баранавіцкага раёнаў.
У другой палове 1940-х гадоў кіраўніцтва БССР стварала цяжкасці ў арганізацыі выезду жыхароў Баранавічаў, якія не жадалі жыць у СССР, а хацелі з’ехаць у Польшчу ў яе новых, пасляваенных межах. Улады стварылі паняцце асоба народжаная на тэрыторыі Беларусі. Такіх асоб аўтаматычна лічылі беларусамі і адмаўлялі ім у праве вызначэння сваёй нацыянальнасці паводле мовы або веравызнання. У наступным, выезд у Польшчу для такіх асоб быў немагчымы. Польскія члены беларуска-польскай камісіі ў Баранавічах пісалі ў сваёй справаздачы: «беларускі бок… не гледзячы на тое, што ён сам бачыць і чуе… безумоўна вырашае, што яны беларусы, таму, што яны тут нарадзіліся»[12].
8 сакавіка 1956 года ў гарадскую мяжу ўключаны вёскі Свяцілавічы і Храсты Балабанавіцкага сельсавета[13], 14 сакавіка 1962 года — вёска Жлобін Каўпеніцкага сельсавета[14], 27 лютага 1978 года — хутар Храсты Навамышскага сельсавета, вёска Баранавічы і частка вёскі Вялікая Каўпеніца Каўпеніцкага сельсавета[15].
У 2012 годзе ў межы горада Баранавічы ўключаны былыя вёскі Анісімавічы, Бараўцы, Зорная і Узногі[16].
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: сярэдзіна 1880-х — 1,5 тыс. чал.; 1897 — 8 718 чал.
- XX стагоддзе: 1912 — 30 тыс. чал.; 1939 — 27 тыс. чал.; 1959 — 58,1 тыс. чал.; 1970 — 101,5 тыс. чал.
- XXI стагоддзе: 2006 — 167,9 тыс. чал.; 2009 — 168 240 чал. (перапіс); 2016 — 179 122 чал.[17]; 2017 — 179 439 чал.[4]
Эканоміка
Галоўныя галіны прамысловасці: машынабудаванне (Баранавіцкі станкабудаўнічы завод ЗАТ «Атлант», РУВП «Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод», 558-ы авіяцыйны рамонтны завод), лёгкая (Баранавіцкая швейная фабрыка), харчовая (ААТ «Баранавіцкі малочны камбінат», Баранавіцкі хлебазавод). Іншыя буйныя прадпрыемствы: ААТ «Бархім», УП «Блік», УП «Завод Энергадэталь», УП “Мэблевая фабрыка «Лагуна» і інш. Гасцініцы «Гарызонт», «Камсамольская», «Свіцязь» і інш.
Аб’ём экспарту — 83 млн дол. ЗША (2005). Пастаўкі ў больш як 40 краін свету (60 % — у Расію).
Баранавічы — буйны чыгуначны вузел, ў горадзе размешчана 14 структурных падраздзяленняў (прадпрыемстваў) Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі, у т.л. станцыя Баранавічы-Паўночныя.
Культура
- Баранавіцкі краязнаўчы музей
- Выставачная зала баранавіцкага краязнаўчага музея
- Музей Гісторыі Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі
- Музей чыгуначнай тэхнікі
Штогод праводзіцца Рэспубліканскі фестываль духавай музыкі «Беларускія фанфары».
Адукацыя
СМІ
- Выдаецца газета «Інтэкс-прэс»[18].
- У Баранавічах знаходзіцца праўленне беларускай «Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы „Аб’яднаныя Масмедыі“»[19].
Турыстычная інфармацыя
- Гасцініцы «Гарызонт», «Камсамольская», «Свіцязь» і іншыя
- «Востраў Закаханых»
Славутасці
Сакральная архітэктура
- Пакроўскі сабор (1924—1931), сем мазаічных пано (1902—1911), вул. Куйбышава — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000041шыфр 112Г000041
- Крыжаўзвіжанскі касцёл (1924—1925), вул. Куйбышава, 34 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000042шыфр 113Г000042
- Касцёл Маці Божай Фацімскай (1998)
- Царква Святых Жонак-Міраносіц
- Царква Святога Аляксандра Неўскага
- Касцёл Святога Яна Паўла II
- Сінагога (канец XIX ст.)
- Свята-Георгіеўская царква (2016)
- Крыжаўзвіжанскі касцёл (1924—1925)
- Пакроўскі сабор (1924—1931)
- Царква Святога Аляксандра Неўскага
- Царква Святых Жонак-Міраносіц
Гістарычная забудова
- Гістарычная забудова горада (канец XIX — пачатак XX стагоддзяў)
- Будынак (1930-я), вул. Пірагова, 5 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000044шыфр 113Г000044
- Будынак банка (1927—1929), вул. Савецкая, 77 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000045шыфр 113Г000045
- Будынак аптэкі Лаеўскага (1930-я), вул. Тэльмана, 15 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000046шыфр 113Г000046
- Будынак пажарнага дэпо (1930-я), вул. Тэльмана, 21 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000047шыфр 113Г000047
- Будынак (пачатак ХХ стагоддзя), вул. Фралянкова, 11 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000048шыфр 113Г000048
- Будынак (1902), вул. Фралянкова, 50 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000049шыфр 113Г000049
- Будынак радыёстанцыі (1930-я), вул. Камсамольская, 65 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000040шыфр 113Г000040
- Ешыбот (1899)
- Кашары Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага
- Сядзіба Каралеўскіх (1871)
- Сядзіба Развадоўскіх (канец XIX — пачатак XX стагоддзяў)
- Стары парк
-
Першы 9-павярховы дом у Баранавічах
- Аптэка
- Фралянкова, 50
- Фралянкова, 11
- Пірагова, 5
- Будынак банка
- Будынак пажарнага дэпо
- Будынак радыёстанцыі
- Чыгуначны вакзал
- Першы 9-павярховы дом у горадзе
Помнікі
- Мемарыяльны комплекс лётчыкам дальняй авіяцыі
- Памятны знак у гонар Георгія Мікітавіча Халасцякова, Героя Савецкага Саюза
- Памятны знак у памяць аб 3400 вязнях Баранавіцкага гета, расстраляных у раёне «Зялёнага моста» вясной 1942 года.
- Помнік воінам-аўтамабілістам, вул. Тэльмана
- Паравоз-помнік
- Помнік У. І. Леніну (1960), пл. Леніна — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Ж000043шыфр 113Ж000043
- Мемарыяльны комплекс «Урочышча Гай» (1971—1972), урочышча Гай — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000050шыфр 113Д000050
- Мемарыяльны комплекс «Памяць» на месцы забойства і пахавання 31 тыс. савецкіх ваеннапалонных — вязняў канцлагера № 337 (1964, 2005), вул. Брэсцкая — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000022шыфр 113Д000022
- Воінскі ўчастак грамадзянскіх могілак (1944), могілкі на вул. Загараднай — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000023шыфр 113Д000023
- Помнік воінам і партызанам, якія вызвалялі г. Баранавічы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 8 ліпеня 1944 г. (1964, 1984), вул. Леніна — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000024шыфр 113Д000024
- Мемарыяльны комплекс на магіле ахвяраў фашысцкага тэрору — вязняў Баранавіцкага гета (1944), вул. Чарнышэўскага — Рагулі — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000025шыфр 113Д000025
- Памятны знак у гонар партызан Баранавіцкага злучэння (2003), вул. Чкалава, у скверы — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000026шыфр 113Д000026
- Бюст С. І. Грыцаўца (1949), вул. Камсамольская — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Ж000039шыфр 113Ж000039
- Помнік самалёту МіГ-19
- Помнік самалёту МіГ-29 каля кантрольна-прапускнога пункту 61-й знішчальнай авіябазы
-
Помнік жабе
- Помнік МіГ-19
- Помнік жабе
Страчаная спадчына
- Каталіцкая капліца (пач. XX ст.)
- Царква (пач. XX ст.)
- Царква могілкавая (пач. XX ст.)
Вядомыя асобы
Асноўныя артыкулы: Вядомыя асобы Баранавічаў і Ганаровы грамадзянін горада Баранавічы
- Яша Бурш (1929—2007) — мастак, беларускі паэт-мадэрніст у Польшчы.
- Ігар Варашкевіч (нар. 1960) — беларускі рок-музыкант, мастак.
- Роберт Васілевіч Грынкевіч (нар. 1941) — беларускі архітэктар.
- Алена Дылько (нар. 1988) — беларуская веласіпедыстка.
- Андрэй Жук (1976—2019) — французскі ваеннаслужачы беларускага паходжання, кавалер Ордэна Ганаровага легіёна.
- Павел Жук (1956—2022) — выдавец беларускага незалежнага друку.
- Ян Збажына (1964—2011) — беларускі паэт і празаік.
- Уладзімір Мікалаевіч Карват, першы Герой Беларусі
- Марыя Логвінава (нар. 1992) — беларуская веласіпедыстка
- Ігар Лoсік (1992) — беларускі блогер i палітычны вязень
- Валерыя Ільінічна Навадворская
- Наталля Вячаславаўна Сазановіч
- Віктар Паўлавіч Сільноў (1911—1972) — беларускі інжынер-будаўнік.
- Валянцін Таўлай (1914—1947) — беларускі паэт, літаратуразнавец, грамадскі дзеяч.
- Георгій Мікітавіч Халасцякоў (1902—1983) — савецкі военачальнік, віцэ-адмірал, Герой Савецкага Саюза.
- Юрый Іванавіч Хілько (нар. 1960) — беларускі мастак, педагог.
- Юлія Хітрая
- Кандрат Церах — апошні міністр гандлю СССР (1986—1991).
- Тамара Васільеўна Шукала (нар. 1955) — беларускі палітык.
- Ігар Канстанцінавіч Хлабукін (нар. 1973) — беларускі палітык.
- Павел Іванавіч Папко (нар. 1983) — беларускі палітык.
- Алесь Пікула (1980—2009) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч з Баранавічаў.
- Уладзімір Русак (1949 — 2019) — праваслаўны дыякан, публіцыст, дысідэнт у СССР, палітычны зняволены ў СССР.
- Валер Шыла (1970 - 2018) - беларускі музыка, актывіст[20]
Партнёрскія гарады
- Хейнала (1978 г.)
- Аўстрыя, Штокераў (1989 г.)
- Гдыня (1993 г.)
- Васілеастроўскі раён Санкт-Пецярбурга (1998 г.)
- Чыбі (1997 г.)
- Феррара (1998 г.)
- Карлава (1999 г.)
- Мыцішчы (2000 г.)
- Бяла-Падляска (2001 г.)
- Шаўляй (2001 г.)
- Кінешма (2002 г.)
- Новавалынск (2003 г.)
- Елгава (2003 г.)
- Накка (2005 г.)
- Раён Солнцава, Масква (2007 г.)
- Коньяалты (2007 г.)
- Тхыатхьен-Хюэ (2007 г.)
- Калінінград (2007 г.)
- Туресё (2008 г.)
- Суленцын (2009 г.)
- Палтава (2010 г.)
- Ейскі раён, Расія (2011 г.)
- Чачак (2013 г.)
- Ічан (2017 г.)
Гл. таксама
- Баранавіцкае выступленне рабочых і салдатаў, 1905
- Баранавіцкая аперацыя, 1916
- Польскае Радыё Баранавічы
- Баранавіцкі абласны драматычны тэатр
- Абарона Баранавічаў, 1941
- Царква Святых Жонак-Міраносіц
- Гарады Брэсцкай вобласці
- Гарады Беларусі
- Спіс вуліц Баранавічаў
Зноскі
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» Архівавана 25 жніўня 2011. (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Lech Wyszczelski: Wstępna faza walk. W: Lech Wyszczelski: Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Wyd. 1. Warszawa: Bellona, 2010, s. 70. ISBN 978-83-11-11934-5.
- ↑ Калi манумент з арлом у Баранавiчах змянiлi на Сталiна. Забытыя помнікі панскага часу
- ↑ Marek A. Koprowski: Białoruś. Uparte trwanie polskości. Toruń: Wydawnictwo Adam Marszałek, 2006, s. 135—136. ISBN 978-83-7441-409-8.
- ↑ Wierzbicki, M. Mordy i grabieże po 17 września 1939 roku // Polacy i Białorusini w zaborze sowieckim. Stosunki polsko-białoruskie na ziemiach północno-wschodnich II RP pod okupacją sowiecką 1939—1941 / Marek Wierzbicki. — Wyd. 2. Warszawa: Stowarzyszenie Kulturalne Fronda, 2007. S. 129—130; seria: Biblioteka historyczna Frondy. ISBN 978-83-88747-76-2
- ↑ Смиловицкий Л. Л. Катастрофа евреев в Белоруссии, 1941—1944. — Тель-Авив: Библиотека Матвея Черного, 2000. — 432 с. — ISBN 965-7094-24-0.
- ↑ Г.К. Кісялёў (галоўны рэдактар), Р.Б. Венцэль, М.К. Дзёмiн i iнш. (рэдкал.), М.I. Бернат (укладальнiк). Памяць. Баранавiчы. Баранавiцкi раён. — Мн.: БелТА, 2000. — 736 с. — ISBN 985-6302-28-5
- ↑ “Барановичи”. Российская еврейская энциклопедия. http://rujen.ru/index.php/%D0%91%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%B8%D1%87%D0%B8. Retrieved on 2016-05-25.
- ↑ Ruchniewicz, M. Stosunki narodowościowe w latach 1939—1948 na obszarze tzw. Zachodniej Białorusi // Przemiany narodowościowe na Kresach Wschodnich II Rzeczypospolitej 1931—1948 / pod red. S. Ciesielskiego. — Toruń: 2003. S. 309.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб уключэнні вёсак Свяцілавічы і Храсты Новамышскага раёна Брэсцкай вобласці ў гарадскую мяжу горада Баранавічы ад 8 сакавіка 1956 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1956, № 3.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Баранавічы вёскі Жлобін Каўпеніцкага сельсавета Баранавіцкага раёна ад 14 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 9 (968).
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР № 150 ад 27 лютага 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 7 (1561).
- ↑ Решение Барановичского районного Совета депутатов от 29.08.2012 № 124 “Об упразднении сельских населенных пунктов Барановичского района”
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ «Інтэкс-прэс»
- ↑ Афіцыйная старонка «Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы „Аб’яднаныя Масмедыі“»
- ↑ Памёр патрыёт адраджэньня з Баранавічаў Валер Шыла https://www.svaboda.org/a/28994483.html
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Баранавічы
- Геаграфічныя звесткі па тэме Баранавічы на OpenStreetMap
- INTEX-PRESS Online — Навіны Баранавіцкага рэгіёна
- Баранавічы ва ўспамінах Архівавана 2 лютага 2009.
- Гарадскі транспарт у Баранавічах
- Сайт футбольнага клуба «Баранавiчы»
- Фота горада Баранавічы
Катэгорыя·Населеныя пункты Іўеўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Бабруйскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Карэліцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Пастаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Гродна Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Гродзенскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.