Агародніцкі сельсавет (Камянецкі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Агародніцкі сельсавет. Не блытаць з Агародніцкі сельсавет (Камянецкі раён, 1940—1964).
Агаро́дніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Агароднікі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Высокаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 26 лютага 1958 года ў склад сельсавета з Баршчэўскага сельсавета перададзена вёска Пеначка[1]. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Камянецкага раёна. У 1962—1964 гадах меў назву 2-і Агародніцкі сельсавет у сувязі з далучэннем да Камянецкага раёна, дзе ўжо існаваў Агародніцкі сельсавет[2]. 4 верасня 1972 года скасаваны вёскі Кусічы (злілася з вёскай Агароднікі), Малыя Камарнікі (злілася з вёскай Коладна) і хутар Свіцічы (зліўся з вёскай Пяскі)[3]. 17 верасня 1973 года ў склад горада Высокае ўключаны хутар Пеначка[4]. Станам на 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 15 населеных пунктаў[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1403 чалавекі[6], з іх 80,0 % — беларусы, 11,1 % — украінцы, 6,5 % — рускія[7].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 лютага 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 3.
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2007. С. 8
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 верасня 1973 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 24. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Высокаўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Камянецкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.