Адамкова
Адамкова (трансліт.: Adamkava, руск.: Адамково) — былая вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіла ў склад Рэчыцкага сельсавета. З 1958 года ў складзе Брэста.
Гісторыя
У 1620 годзе берасцейскі староста Астафій Валовіч падараваў фальварак Адамкова езуітам[1]
У пачатку XX стагоддзя Адамкова — маёнтак у Косіцкай воласці Брэсцкага павета, 58 жыхароў. У 1930-я гг. вёска, у 1940—1958 гг. у складзе Рэчыцкага сельсавета Брэсцкага раёна. У 1958 годзе ўвайшла ў склад Брэста[2].
Планіроўка
Планіроўка квартальная, пераважае сядзібная забудова. Вуліцы Адамкоўская, вуліца Лейтэнанта Акімачкіна, Дачная, Дворнікава, Лётная, Межавая, Мічурына, Сонечная і інш[2].
Зноскі
- ↑ Літаратурная карта Берасцейшчыны
- 1 2 Адамково // Брест : Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. – Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1987. – 408 с.
Літаратура
- Адамково // Брест : Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. – Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1987. – 408 с.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Брэста Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Брэсцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.