wd wp Пошук:

Адуцішкіс

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гадуцішкі (значэнні). Адуцішкіс (літ.: Adutiškis, польск.: Hoduciszki), традыцыйная беларуская назва Гадуцішкі — мястэчка ў Літве, на рацэ Камайка. Цэнтр сянюніі Швянчоніскага раёна Вільнюскага павета. Насельніцтва 778 чал. (2001). Знаходзяцца за 29 км на паўночны ўсход ад Швянчоніса, каля граніцы з Беларуссю.

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Гадуцішкі змяшчаецца ў Літоўскай Метрыцы і датуецца 1501. З 1526 мясцінай валодаў Ян Радзівіл, пазней — Кішкі, Віленская капітула. У 1608 тут збудавалі касцёл.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Гадуцішкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Свянцянскім павеце Віленскай губерні. У 1-й палове XIX ст. тут рэгулярна праводзіліся 3 кірмашы[1]. У 1895 у мястэчку пачала дзейнічаць чыгуначная станцыя.

У 1920 Гадуцішкі ўвайшлі ў склад Сярэдняй Літвы, у 1922 — у склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Свянцянскага павета Віленскага ваяводства.

У 1939 Гадуцішкі ўвайшлі ў склад БССР, дзе сталі цэнтрам раёна Вілейскай вобласці. У лістападзе 1940 Масква перадала мястэчка ЛітССР.

Тэрытарыяльная спрэчка

У пачатку 1990-х паміж Беларуссю і Літвой разгарэлася тэрытарыяльная спрэчка за прыналежнасць чыгуначнай станцыі Гадуцішкі. Станцыя хоць і знаходзілася ў савецкія часы на тэрыторыі ЛітССР, аднак адміністрацыйна падпарадкоўвалася Беларускай чыгунцы[2].

Толькі ўвосень 1994 беларускі бок, які раней патрабаваў грашовую кампенсацыю за выкарыстанне станцыі, перадаў яе Літве бязвыплатна. 26 кастрычніка 1996 Беларусь ратыфікавала дагавор аб беларуска-літоўскай граніцы. Дагавор юрыдычна вызначыў і замацаваў дзяржаўную граніцу на аснове «савецкай» лініі 1940 года[2].

Насельніцтва

Славутасці

  • Касцёл Маці Божай Шкаплернай (1913)

Зноскі

  1. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 114.
  2. 1 2 Алег Трусаў. Як мяняліся нашы межы ў ХХ ст. // «Наша Слова» № 32 (820), 22 жніўня 2007.
  3. Годуцишки // Географическо-статистический словарь Российской империи. T. 1 (Аа — Гямъ-маликъ). — СПб, 1862. С. 647.
  4. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 381.
  5. Hoduciszki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. S. 89.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Швянчоніскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be