wd wp Пошук:

Азараўка (Магілёўскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Азараўка. Аза́раўка (трансліт.: Azaraŭka, руск.: Азаровка) — былы пасёлак у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіў у склад Княжыцкага сельсавета. Размешчаны за 21 км на паўднёвы захад ад Магілёва, за 21 км ад чыгуначнай станцыі Магілёў I. Рэльеф раўнінны, на поўнач мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Булыжыцы і далей па шашы МагілёўМінск.

Гісторыя

Заснаваны ў пачатку 1920-х гг. перасяленцамі з суседніх вёсак. З 20 жніўня 1924 года ў Бракаўскім сельсавеце Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці, з 26 чэрвеня 1954 года ў Княжыцкім сельсавеце. У 1930 годзе арганізаваны калгас імя Калініна.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года пасёлак акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1990 годзе ў складзе калгаса імя Калініна (цэнтр — в. Бракава).

У 1998 годзе зліўся з в. Булыжыцы.

Планіроўка

Планіровачна складаўся з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якой на поўдні далучалася кароткая прамалінейная вуліца. Быў забудаваны двухбакова, шчыльна традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Насельніцтва

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Магілёўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be