wd wp Пошук:

Булыжыцы

Булы́жыцы[1] (трансліт.: Bulyžycy, руск.: Булыжицы) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Княжыцкага сельсавета. Размешчана за 22 км на паўночны захад ад Магілёва і чыгуначнай станцыі Магілёў I. Рэльеф раўнінны. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Княжыцы і далей па шашы МагілёўМінск.

Гісторыя

Вядома ў Расійскай імперыі з XVIII ст. У 1777 годзе вёска ў Магілёўскім павеце. У 1785 годзе сяльцо, цэнтр маёнтка ў Магілёўскім павеце, у валоданні Княжыцкага дамініканскага кляштара.

У 1845 годзе ў складзе аднайменнага казённага маёнтка ў Магілёўскім павеце Магілёўскай губерні, дзяржаўная ўласнасць працавала карчма.

У 1908 годзе адкрыта школа, якая размяшчалася ў наёмным памяшканні.

Найноўшы час

На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа першай ступені, у якой у 1925 годзе было 25 вучняў.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР, з 17 ліпеня 1924 года ў Магілёўскім раёне Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці.

У 1930 годзе арганізаваны калгас «Перамога».

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1990 годзе ў складзе калгаса імя М. І. Калініна (цэнтр — в. Бракава). Размяшчаліся вытворчая брыгада, жывёлагадоўчы комплекс, ферма буйной рагатай жывёлы, працавалі клуб, сталовая, бібліятэка, магазін.

Планіроўка

Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход і забудаванай двухбакова, шчыльна традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. На ўсходняй ускраіне — гаспадарчы сектар.

Насельніцтва

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Магілёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be