Азаркі-Пудавінка
Аза́ркі-Пу́давінка[1] (трансліт.: Azarki-Pudavinka, руск.: Азарки-Пудовинка) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавета.
Гісторыя
У 1770 вёска Мядзельскага стараства Ашмянскага павета Віленскага ваяводства, 8 сем’яў. У 1868 г. у Мядзельскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 13 двароў, 107 жыхароў. У 1904 г. налічвала 228 жыхароў, у 1907 г. — 36 двароў, 202 жыхары.
У 1921 г. вёска Мядзельскай гміны Дунілавіцкага (з 1925 г. Пастаўскага) павета Віленскага ваяводства, 46 двароў, 219 жыхароў. З 12.10.1940 г. у Лук’янавіцкім сельсавеце Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай абласцей, з 16.07.1954 г. і з 05.01.1996 г. ў Мядзельскім сельсавеце (з 07.11.1959 г. горпассавет) таго ж раёна, з 20.01.1960 г. Мінскай вобласці. У 1948 г. арганізаваны калгас «Новае жыццё». З 1954 вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «Пераможца» (цэнтр — вёска Лук’янавічы).
Насельніцтва
- 30 двароў, 58 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Azarki-Pudowinka, wieś, powiat wilejski, gmina Miadzioł // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom XV, cz. 1 (Abablewo — Januszowo), 1900. — S. 55 (польск.)
Катэгорыя·Населеныя пункты Мядзельскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.