Азаркі Старыя
Аза́ркі Стары́я[1] (трансліт.: Azarki Staryja, руск.: Азарки Старые) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавета.
Геалогія
Каля вёскі знаходзіцца Азаркаўскае радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу (разведаныя запасы 467 тыс. м³). Лінзападобны паклад звязаны з канцова-марэннымі адкладамі паазерскага зледзянення.
Гісторыя
У 1770 годзе вёска Мядзельскага стараства Ашмянскага павета Віленскага ваяводства, 6 сем’яў. У 1868 г. у Мядзельскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 7 двароў, 68 жыхароў. У 1900 г. адкрыта школа граматы. У 1904 г. налічвала 109 жыхароў, у 1907 г. — 19 двароў, 111 жыхароў.
У 1921 г. у Мядзельскай гміне Дунілавіцкага (з 1925 г. Пастаўскага) павета Віленскага ваяводства, 22 двары, 108 жыхароў. З 12.10.1940 г. у Лук’янавіцкім сельсавеце Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай абласцей, з 16.07.1954 г. і з 25.01.1995 г. ў Мядзельскім сельсавеце (з 07.11.1959 г. гарпассавет) таго ж раёна, з 20.01.1960 г. Мінскай вобласці.
У 1940 г. 25 двароў, 109 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну ў ліпені 1943 г. гітлераўцы спалілі ў вёсцы 11 двароў. У 1948 г. створаны калгас «Чырвоны сцяг», з 1954 г. вёска ў складзе калгаса «Пераможца» (цэнтр — вёска Лук’янавічы).
Насельніцтва
- 16 двароў, 26 жыхароў (1997)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Azarki Stare, wieś, powiat wilejski, gmina Miadzioł // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom XV, cz. 1 (Abablewo — Januszowo), 1900. — S. 55 (польск.)
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Мядзельскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.