wd wp Пошук:

Азарычы (Слаўгарадскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Азарычы, значэнні.

Аза́рычы[2] (трансліт.: Azaryčy, руск.: Азаричи) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Лапаціцкага сельсавета.

Геаграфія

Побач з вёскай цячэ рака Рудзея, левы прыток ракі Расты.

Гісторыя

Упершыню згадваецца ў інвэнтары Дубровенскім за 1560 год. На карце 1777 года адзначаны Азарычы і вадзяны млын. У метрыцы Прапойскай царквы Раства Багародзіцы за 1859 год зафіксавана в. Азарыч. У 1877 годзе пабудавана мураваная Траецкая царква[3].

Насельніцтва

  • 2011 год — 27 чалавек[1]
  • 2010 год — 49 чалавек
  • 1999 год — 96 чалавек
  • 1926 год — 420 чалавек[3]

Інфраструктура

У вёсцы працуе дом сацыяльных паслуг[1].

Славутасьці

  • Брацкая магіла савецкіх воінаў, якія загінулі ў 1943 годзе.
  • Гарадзішча ранняга жалезнага веку. За 1,5 км на захад ад вёскі[4].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА Архівавана 7 снежня 2013. (руск.)
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Аза́рыч, м.
  3. 1 2 Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна, Mінск, БелTa, 1999, с. 561
  4. Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна, Mінск, БелTa, 1999, с. 558

Літаратура

  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 18. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be