wd wp Пошук:

Слаўгарад

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Слаўгарад (значэнні).

Сла́ўгарад[2] (трансліт.: Slaŭharad; да 23 мая 1945 года — Прапо́йск) — горад абласнога падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Слаўгарадскага раёна, прыстань на рацэ Сож пры ўпадзенні ў яе ракі Проня. За 70 км на паўднёвы ўсход ад Магілёва і 58 км ад чыгуначнай станцыі Крычаў. Вузел аўтадарог на Магілёў, Рагачоў, Чэрыкаў. Насельніцтва 7 750 чал. (2017)[3].

Назва

Тапонім «Прапойск» мае тыповы рачны суфікс -ск і паходзіць ад ракі Проня, у вусці якой узнікла паселішча. У гістарычных крыніцах горад таксама згадваецца пад назвамі Прупой і Пропошеск[4].

У 1945 годзе паўстала пытанне пра наданне назвы воінскаму падраздзяленню, якое вызначылася ў баях за Прапойск. Савецкае кіраўніцтва палічыла, што прыстаўка «Прапойская» будзе абразай для салдат, бо яна нагадвае рускае слова «пропойца» (варта зазначыць, што ў беларускай мове такога слова няма)[5]. З гэтай прычыны горад перайменавалі ў Слаўгарад.

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Прапойск датуецца 1136, калі паселішча ўваходзіла ў Смаленскае княства[6]. У XIIIXVIII стагоддзях існаваў Прапойскі замак.

У XIV ст. Прапойск далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага, дзе стаў цэнтрам воласці. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) горад як цэнтр староства ўвайшоў у Рэчыцкі павет Менскага ваяводства. У 16011602 мясцовасць пацярпела ад голаду і эпідэмій[7], у Трынаццацігадовую вайну — ад маскоўскіх захопнікаў. На 1690 у мястэчку 3 царквы: Прачысцкая, Святога Міколы і Святога Юр’я.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Прапойск апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Быхаўскім павеце Беларускай, пазней Магілёўскай губерні. Расійскія ўлады падаравалі горад Галіцыным. Па стане на 1787 у Прапойску дзейнічалі дзве царквы і касцёл. На 1886 у горадзе было 115 двароў; існавалі валасная ўправа, школа, бальніца, пошта, скураны, кафляны, канатны заводы, два млыны.

1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі Прапойск увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала горад разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Прапойск вярнулі ў БССР, дзе ён стаў цэнтрам раёна (у 19621965 гадах уваходзіў у склад Быхаўскага раёна). У 1938 паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадскога тыпу.

У Другую сусветную вайну з 30 жніўня 1941 да 25 лістапада 1943 Прапойск знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. 23 мая 1945 згодна з воляй Сталіна назву паселішча замянілі на Слаўгарад і зноў надалі яму статус горада. У 1962—1965 гг. у Быхаўскім раёне.

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1880 — 2123 чал., з іх 1 071 праваслаўны, 10 каталікоў, 1042 іўдзеі[8]; 1881 — 3,4 тыс. чал.[9]; 1886 — 922 чал.[10]; 1897 — 1,0 тыс. чал.[11][12]
  • XX стагоддзе: 1939 — 4,7 тыс. чал.[12]; 1959 — 6,6 тыс. чал.[12]; 1970 — 5,6 тыс. чал.; 1991 — 7,3 тыс. чал.[13]; 1995 — 7,6 тыс. чал.[12]
  • XXI стагоддзе: 2000 — 8,1 тыс. чал.[14]; 2004 — 8 тыс. чал.; 2006 — 8,2 тыс. чал.; 2009 — 8,3 тыс. чал.[15]; 2015 — 7725[16]; 2016 — 7812 чал.[17]; 2017 — 7750 чал.[3]

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці.

  • ААТ «Слаўгарадрайаграпрамтэхніка»
  • ААТ «ПМК — 96 „Водбуд“»

Інфраструктура

Дзейнічаюць цэнтр культуры і народнай творчасці, 2 бібліятэкі.

У Слаўгарадзе працуюць 2 сярэднія, музычная і дзіцяча-юнацкая спартыўная школы.

Медыцынскія паслугі аказвае гарадская бальніца.

Спыніцца можна ў гасцініцы «Сож».

Забудова

Слаўгарад развіваецца паводле планіровачных праектаў 19701980-х з улікам гістарычнай забудовы. Тэрыторыя выцягнулася ўздоўж ракі. У цэнтры будаваліся 2- і 5-павярховыя дамы. У астатняй частцы пераважае 1-павярховая забудова сядзібнага тыпу. Утварыўся мікрараён з 3-5-павярховымі жылымі будынкамі. Сфарміраваліся 2 прамысловыя зоны.

Славутасці

Галерэя

  • Краявіды Прапойска
  • Сырны заводСырны завод
  • Будынак адміністрацыі раёнаБудынак адміністрацыі раёна
  • Вуліца горадаВуліца горада
  • Паштовая станцыяПаштовая станцыя

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  3. 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 310.
  5. Шур В. З гісторыі ўласных імёнаў: [Замены ў тапаніміцы і іх вынікі] / Пад рэд. П. У. Сцяцко. — Мінск: Выш. шк., 1993.
  6. Principality of Smalensk in the 12th century // Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы = The History of the Belarusian Nation and State / Выд. 2-е, дап.; Біч М., Гарэцкі Р., Конан У. і інш.. — Мн.: ІП Зміцер Колас, 2005. — С. 354. — 440 с.: іл. — ISBN 985-6793-06-2.
  7. Прапойск // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 463. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  8. Propojsk // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888. S. 52.
  9. История Архівавана 18 мая 2012. на Славгородский районный исполнительный комитет Архівавана 18 мая 2012.
  10. Слаўгарад // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 333.
  11. Слаўгарад // Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
  12. 1 2 3 4 Беларусь, 1995
  13. Славгород // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  14. Слаўгарад // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 332.
  15. Население Архівавана 7 снежня 2013. на Славгородский районный исполнительный комитет Архівавана 18 мая 2012.
  16. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  17. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  18. Славгород // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  19. Аляксандр Іванавіч Гоеў Архівавана 26 жніўня 2018.
  20. Мацішаў Фёдар Вітальевіч Архівавана 19 снежня 2018.
  21. Рэзнік Сямён Фёдаравіч Архівавана 19 снежня 2018.
  22. Шкірманкоў Фелікс Уладзіміравіч Архівавана 19 снежня 2018.
  23. Шкірманкоў Фелікс Уладзіміравіч Архівавана 26 ліпеня 2018.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Краснапільскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Магілёўскай вобласці Катэгорыя·Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Магілёўскай вобласці Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Слаўгарадскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Беларусі Катэгорыя·Былыя сельсаветы Быхаўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Доўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Журавіцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Краснапольскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Рагачоўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Слаўгарадскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Чавускага раёна Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Днепрапятроўскай вобласці Катэгорыя·Раёны Магілёўскай вобласці Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1962 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1965 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1961 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1965 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1992 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2006 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1925 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1963 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Магілёўскай вобласці Катэгорыя·Сельсаветы Слаўгарадскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be