Азярніцкі сельсавет
Азярні́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Азярніца.
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Слонімскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 28 жніўня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сялявіцкага сельсавета (6 населеных пунктаў: аграгарадок Сялявічы, вёскі Варонічы, Вецявічы, Вялікая Кракотка, Рудаўка, Юхнавічы)[1].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (8 населеных пунктаў) — 1091 чалавек[2], з іх 88,2 % — беларусы, 4,7 % — палякі, 4,2 % — рускія[3].
Станам на 1.1.2015 года ў сельскіх населеных пунктах сельсавета пражывае 1673 чалавекі, з іх 850 працаздольных, 514 пенсіянераў, 309 дзяцей і падлеткаў.
Інфраструктура
На тэрыторыі сельсавета размешчаны і дзейнічаюць:
- Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Драпава»;
- Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў імя Дзяржынскага;
- Камунальнае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Слонімскі драбільна-сартавальны завод».
Зноскі
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 249 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Слонимского района Гродненской области(недаступная спасылка)
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Слонімскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.